Гадзе́я — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 77 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 ‰. Пачынаецца каля вёскі Трапалава, цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Ушу каля вёскі Вяжуці. На працягу 6 км каналізаваная (за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Кавальцы да вусця). Каля аграгарадка Маркава на рацэ сажалка (плошча 0,04 км²). Асноўны прыток — Дудкавіца (правы)Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) .
Літаратура
Ліст карты N-35-66. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1985 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // ДУП Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Віліі) Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна