Алі Кельмендзі (; 3 лістапада 1900, Печ, Асманская імперыя — 11 лютага 1939, Парыж, Францыя) — дзеяч камуністычнага руху Албаніі і Косава, Герой Албаніі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія Алі Кельмендзі нарадзіўся 3 лістапада 1900 года ў беднай сялянскай сям’і ў Косаве. Бацька — Сулейман Кельмендзі. У юнацтве зацікавіўся ідэямі камунізму. У 1920 годзе, пасля таго, як дзейнасць камуністычных арганізацый у Югаславіі была забаронена, збег у Албанію. Там Кельмендзі далучыўся да левага палітычнага руху «Bashkimi» (), дзе складаліся такія вядомыя албанскія марксісты, як Авні Рустэмі, Лазар Фунда і Фуат АсланіRobert Elsie. A Biographical Dictionary of Albanian History. — I. B. Tauris, 2012. — P. 235—236. — ISBN 978-1780764313..
У чэрвені 1924 года Кельмендзі прыняў удзел у рэвалюцыі Фана Нолі, пасля чаго той прыйшоў да ўлады. З падзеннем урада Нолі ў снежні таго ж года эміграваў у Італію, а затым у Аўстрыю. Кельмендзі далучыўся да антыфашысцкай групы KONARE, заснаванай Нолі.
8 кастрычніка 1925 года Кельмендзі, разам з іншымі 13 албанцамі, прыехаў у Савецкі Саюз па запрашэнні Камінтэрна. Наступны год ён вучыўся ў Дзяржынскай Акадэміі ў Ленінградзе, а пасля гэтага пераехаў у Адэсу, дзе працаваў на мытні. Там далучыўся да албанскай камуністычнай групы, якая ўваходзіла ў Балканскую канфедэрацыю камуністычных партый, што належала Камуністычнаму Інтэрнацыяналу.
У 1930 годзе Камуністычны Інтэрнацыянал адправіў Кельмендзі ў Албанію ў якасці арганізатара камуністычнага руху. Аднак яго дзейнасць не прынесла значных вынікаў, паколькі марксізм не знайшоў у краіне спрыяльнай глебы. У Албаніі Кельмендзі быў арыштаваны некалькі разоў, а ў 1936 годзе ён быў высланы ў суседнюю Грэцыю. У сакавіку 1932 года ён вярнуўся ў СССР. Тут Кельмендзі выступаў у якасці пасярэдніка паміж Камінтэрнам і албанскімі камуністычнымі групамі. Крыху пазней прыняў удзел у грамадзянскай вайне ў ІспанііMiranda Vickers. The Albanians: A Modern History. — I. B. Tauris, 2001. — С. 145. — ISBN 978-1860645419..
У 1939 годзе Кельмендзі перабраўся ў Францыю, дзе быў рэдактарам адной з пракамуністычных газет.
11 лютага таго ж года, з-за ускладненняў пасля аперацыі на страўніку, Кельмендзі сканаў.
Літаратура Ali Kelmendi, Krsta Aleksić, Rilindja, Prishtina 1970, OCLC 8991273
Катэгорыя:Байцы інтэрбрыгад Катэгорыя:Палітыкі Албаніі Катэгорыя:Дзеячы Камінтэрна Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Катэгорыя:Нарадзіліся ў Косаве