Вячаслаў Мікалаевіч Руцай (, Мінск — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. У юнацтве марыў стаць вялікім скрыпачом, заняткі ў музычнай школе кінуў, але са скрыпкай яшчэ доўга не расставаўся. Нейкі час займаўся ў прыватнай мастацкай студыі Якава Кругера, што тады размяшчалася ў Мінску ў двухпавярховым мураваным будынку кандытара Венгржэцкага на рагу вуліц Захар’еўскай і Петрапаўлаўскай. Захапляўся таксама тэатрам. Як студэнт педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Руцай адначасова працаваў у Мінскім гарадскім тэатры (з 1920 г. БДТ-1) акцёрам-статыстам і памочнікам дэкаратара. У 1923 годзе яго накіравалі ў Маскву, у Беларускую драматычную студыю для навучання акцёрскаму майстэрству. Настаўнікамі па тэатральнай студыі былі акцёры , , і А. Патоцкі, пра якога Руцай пазней ўспамінаў:

Руцай кінуў тэатр і перайшоў у прыватную маскоўскую студыю мастака М. Шапшала, каб трошкі падвучыцца новай прафесіі і паспрабаваць паступіць у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні. Паступіў ва ВХУТЕМАС у 1924 годзе.

Упершыню прадставіў некалькі сваіх твораў на выстаўцы ў 1926 годзе.

У 1930 годзе Руцай разам з жонкай Лізаветай Анісімавай і земляком-беларусам Георгіем Ніскім скончыў ВХУТЕИН і адразу ж быў прызваны на гадавую службу ў армію. Служыў у Ленінградзе. Увесь вольны час праводзіў у залах Эрмітажа і Рускага музея. Пасля арміі вярнуўся ў Менск, дзе ўзначаліў вячэрнюю рабочую студыю выяўленчага мастацтва пры Доме мастака па вуліцы Інтэрнацыянальнай.

У першай палове 1930-х гг. вярнуўся на радзіму ў Віцебск, дзе некалькі гадоў выкладаў у мастацкім тэхнікуме (вучылішчы). Яго вучнямі былі такія вядомыя потым беларускія мастакі, як Я. Красоўскі, М. Тарасікаў, Г. Бржазоўскі, С. Андруховіч, М. Беляніцкі, К. Касмачоў, У. Сухаверхаў і інш.

Вярнуўся ў Маскву, дзе ўладкаваўся на працу ў тэхнікум ў якасці загадчыка вучэбнай часткі. Выкладаў у студыях маскоўскага Дома піянераў Баўманскага раёна, Дома вучоных, Дома культуры МДУ на Ленінскіх гарах. Такая сціплая, малапрыкметная праца і дапамагла яму выжыць у эпоху сталінскіх рэпрэсій.

Першы буйны дзяржаўны заказ атрымаў праз сем гадоў, калі напісаў карціну «Выезд зенітнай батарэі ў поле» для выстаўкі «15 гадоў РСЧА». У 1939 годзе адбылася першая персанальная выстаўка ў Маскве, якая атрымала шмат добрых водгукаў у СМІ. Быў надрукаваны і сціплы каталог выстаўкі, выдадзены Маскоўскім саюзам савецкіх мастакоў — накладам 300 экзэмпляраў, з уступным артыкулам вядомага тады крытыка Мікалая Машкоўцава, які заўсёды рэзка выступаў супраць усялякіх праяў авангардызму ў мастацтве.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў у бітвах пад Масквой і на Курскай дузе, вызваляў Бранск і гарады роднай Беларусі, Латвіі і Літвы. Вайну скончыў у званні гвардыі маёра на пасадзе намесніка камандзіра палка па страявой частцы. Вярнуўся ў Маскву інвалідам.

Творчасць Пейзажыст, працаваў над тэматычнымі карцінамі, нацюрмортамі. Сярод работ: «Аўтапартрэт» у світары на фоне стала з фруктамі, «Партрэт дзяўчыны ў белым» (Траццякоўская галерэя), «Вакзальная плошча ў Мінску», «Ля лесапільні», «Нацюрморт з люстэркам. Аўтапартрэт», «Партрэт акцёра А. В. Патоцкага», «Дрэвы», «Пейзаж з мостам», «Пасля дажджу», «Армянскі пейзаж», «Возера Севан», «Партрэт мастака В.Буланкіна», «Пчаляр», «Склад лесасплаву», «Нацюрморт з самаварам. Чакаем сяброў», «Вербы над ракой», «Арарат», «Маслаўка. Зімовая раніца», «Хлопчык», «Лета» (Траццякоўская галерэя), «Вайна скончана», якая распавядае пра радасць пасляваеннага быцця.

Спасылкі

Барыс Крэпак. «Я часта не ведаю пра лёс сваіх карцін…»// Культура № 10 (1033) 10.03.2012 — 17.03.2012 г Барыс Крэпак. «Я часта не ведаю пра лёс сваіх карцін…»// Культура № 11 (1034) 17.03.2012 — 24.03.2012 г

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі Беларусі