Л. Панцялееў (сапр. Ерамееў Аляксей Іванавіч; ) — рускі пісьменнік.
Біяграфія Друкаваўся з 1924 года. Першая кніга — «Рэспубліка Шкід» (1927, з Р.Бялых; аднайменны фільм, 1967) пра школу для беспрытульнікаў імя Ф.М.Дастаеўскага, у якой Панцялееў выхоўваўся. Кнігі «У абложаным горадзе» (1964) і «Студзень 1944» (1965) пра гераічную абарону Ленінграда ў Вялікую Айчынную вайну. Аўтар аўтабіяграфічныя аповесці «Лёнька Панцялееў» (1939, новы варыянт 1952), кніг для бацькоў «Hama Маша» (1966), вершаў, казак, апавяданняў для дзяцей і юнацтва, нарысаў, літаратурных успамінаў і інш. Яго творы адметныя тонкім веданнем і ўмелым паказам псіхалогіі падлетка, займальным сюжэтам, гумарам, лірызмам; многія з іх экранізіраваны экранізаваны. На беларускую мову асобныя творы Панцялеева пераклаў С.Міхальчук. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі