Андрэй Абрамовіч (? — верасень ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Абрамовічаў герба «Ястрабец». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля. Меў братоў Ежы і Адама.

Харужы, пасля паручнік пяцігорскі, віленскі цівун, стольнік з 1736 і пісар земскі з 1748, кашталян берасцейскі з 1757; пасол на сойм 1754, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1748 годзе.

3 маладосці звязаны з М. К. Радзівілам Рыбанькай, адстойваў яго інтарэсы на віленскіх сойміках, у Трыбунале і сойме. Трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Жупраны і Беразавец, у дзяржаве — Цітавяны і Новае Места.

Літаратура

Андрэй