Новае Места С. 80., таксама Жамайчу Наўміесціс, Жамойцкае Новае Места (, ) — мястэчка ў Шылуцкім раёне Клайпедскага павета Літвы, за 14 км на ўсход ад Шылуце. Цэнтр Жамайчу-Наўміесціскага староства.

Гісторыя Вядомае з XVII стагоддзя як Новае Места. Згадваецца з 1650 года. У 1792 годзе атрымаў гарадскія правы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Новае Места апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1881 годзе быў перайменаваны расійскімі ўладамі ў Аляксандраўск.

З 1918 года ў складзе Літвы, Таўрогскім павеце. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1947 годзе Новае Места было перададзена ў Шылуцкі павет. У 1950 годзе Новае Места ўвайшло ў Шылуцкі раён Клайпедскай вобласці. У 1953 годзе Клайпедская вобласць была скасавана і Шылуцкі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне Літоўскай ССР. У 1958 годзе Новае Места атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1995 годзе нададзены статус мястэчка.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Марцінас Мажвідас (~1510-1563) — літоўскі першадрукар, пісьменнік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Літвы Катэгорыя:Населеныя пункты Шылуцкага раёна