Гаць — рака ў Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Волма (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 210 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пяцілетка Смалявіцкага раёна, вусце за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лежні Чэрвеньскага раёна. Асноўныя прытокі — Дыеўка, Крупіца. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Каля ракі населеныя пункты Нежаўка, Грабёнка, Згурск, Слабада, Рудня-Астравітая і інш.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)