Марцыян Белазор (; каля 1627 — ) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Белазораў герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і ў Станіслава (?).

Уступіў у манаскі ордэн базыльянаў і быў пасланы на вучобу ў Рым. Архімандрыт Гарадзенскага Каложскага Барыса-Глебскага манастыра, з 1661 — Віленскага Троіцкага, епіскап пінскі ў 1665—1666 гадах, архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра з 1671 года. Віленскім і Лаўрышаўскім манастырамі валодаў на падставе каралеўскіх прывілеяў, але без згоды кіраўніцтва базыльянскага ордэна, якое вяло супраць Марцыяна шматгадовыя судовыя працэсы. У 1674 годзе забраў усе праваслаўныя цэрквы ў Тураве і ваколіцах.

3 1697 года архіепіскап полацкі. У 1699 годзе дамогся каралеўскага прывілея, якім у унію абарачалася праваслаўная Магілёўская епархія з усімі яе цэрквамі і манастырамі, што цалкам не было ажыццёўлена з-за пачатку Паўночнай вайны.

Літаратура

Марцыян