Забойства былога прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ адбылося 8 ліпеня 2022 года. Палітык быў двойчы паранены ў спіну падчас выступу з перадвыбарнай прамовай ля станцыі Ямата-Сайдайдзі ў Нара, прыкладна ў 11:30 па японскаму стандартнаму часу (UTC+09:00). Абэ быў цяжка паранены, па прыбыцці ў бальніцу не падаваў прыкмет жыцця і знаходзіўся ў стане сардэчна-лёгачнай недастатковасці. У 17:03 па японскаму стандартнага часу было абвешчана, што ён памёр.

Стральба 8 ліпеня 2022 Сіндза Абэ выступаў ад імя Кэя Сата, кандыдата ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што балатаваўся на перавыбранне, напярэдадні выбараў у верхнюю палату, запланаваных на 10 ліпеня. Абэ суправаджала ахова; аднак меркаванаму забойцу ўдалося падабрацца на некалькі метраў, не сустрэўшы супраціву. Каля 11:30 раніцы па японскаму стандартнага часу ў Абэ двойчы стрэлілі ззаду з імправізаванага пісталета, і ён страціў прытомнасць. Гранулы былі досыць глыбокімі, каб дасягнуць яго сэрца. Служба бяспекі Абэ на месцы здарэння затрымала падазраванага, які не аказаў супраціву.

Першапачаткова Абэ быў у свядомасці і размаўляў з людзьмі, якія спрабавалі яму дапамагчы. Пацярпелы быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу на верталёце хуткай дапамогі з раненнем у грудзі, і, як паведамляецца, не падаваў прыкмет жыцця па прыбыцці ў бальніцу Медыцынскага ўніверсітэта Нара. Паведамлялася, што палітык страціў прытомнасць, і ў яго спынілася сэрца; гэтая фраза часта выкарыстоўваецца ў Японіі перад афіцыйным пацвярджэннем смерці. У 14:45 па японскаму стандартнага часу на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Фуміа Кісіда сказаў, што Абэ знаходзіцца ў крытычным стане, і што «лекары робяць усё магчымае ў дадзены момант».

Абэ быў абвешчаны мёртвым у шпіталі ў 17:03 па японскаму стандартнага часу, прыкладна праз 5,5 гадзін пасля стральбы. Доктар Хідэтада Фукусіма патлумачыў, што прычынай смерці стала страта крыві, нягледзячы на чатыры гадзіны яе пералівання, падчас якіх было ўведзена 100 адзінак крыві. Абэ стаў першым былым прэм’ер-міністрам Японіі, забітым пасля Сайта Маката і Такахасі Карэкіё, што былі забітыя падчас інцыдэнту 26 лютага 1936 года, і першым японскім кангрэсменам, забітым пасля Кокі Ісіі.

Забойца Тэцуя Ямагамі (), 41-гадовы мужчына з горада Нара, быў арыштаваны паліцыяй прэфектуры Нара па падазрэнні ў замаху на забойства і пераведзены ў паліцэйскі ўчастак Нара Вэст. Ён быў апісаны як «спакойны» і не рабіў ніякіх спробаў бегчы. Ямагамі раней не меў крымінальнага мінулага.

У 2002—2005 гг. Тэцуя быў байцом марскіх сіл самаабароны, служыў на ваенна-марской базе Курэ. На момант арышту быў беспрацоўным. Раней Ямагамі працаваў аператарам пагрузчыка на складзе ў прэфектуры Кіёта, дзе быў апісаны як «ціхі». У маі 2022 года ён звольніцца, заявіўшы, што «дрэнна сябе адчувае». У выпускным альбоме сярэдняй школы падазраваны напісаў, што «не меў ні найменшага паняцця», чым хацеў бы займацца ў будучыні.

Пасля арышту Ямагамі сказаў следчым, што «быў незадаволены былым прэм’ер-міністрам і меў намер забіць яго». Ён, як сам казаў, затаіў крыўду на «пэўную рэлігійную групу» і застрэліў Абэ бо лічыў, што «рэлігійная група і Абэ звязаны». Таксама падазраваны сцвярджаў, што «не меў зла на палітычныя перакананні Абэ». Як паведаміў затрыманы, ён адсочваў расклад Абэ падчас яго візіту ў Нару на вэб-сайце палітыка. Ён таксама сцвярджаў, што планаваў напад на працягу некалькіх месяцаў.

Падчас ператрусу дома Ямагамі паліцыя прэфектуры Нара выявіла некалькі магчымых самаробных выбуховак і пісталетаў, падобных да таго, з якога быў застрэлены Абэ . Пазней яны былі канфіскаваны як доказы і ўзяты афіцэрамі па абясшкоджванні бомбаў пасля эвакуацыі бліжэйшых жыхароў. У гісторыі наведванняў Ямагамі былі выяўлены сайты пра вытворчасць бомбаў і зброі.

Наступствы У апараце прэм’ер-міністра створаны Цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі. Прэм’ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда, які знаходзіўся ў прэфектуры Ямагата падчас перадвыбарнай кампаніі, адмяніў свой пакінуты расклад, каб вярнуцца ў Токіа. Па словах Генеральнага сакратара кабінета міністраў Хіракадзу Мацуна, усе астатнія члены дзеючага Кабінета, акрамя міністра замежных спраў Есімаса Хаясі, які быў у Інданезіі на сустрэчы G20, таксама былі адкліканы ў сталіцу.

21 студзеня 2026 года Ямагамі быў прысуджаны да пажыццёвага пазбаўлення воліhttps://www.gazeta.ru/politics/news/2026/01/21/27670375.shtml.

Зноскі

Катэгорыя:Падзеі 8 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2022 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе Катэгорыя:2022 год у Японіі Катэгорыя:Забойствы ў Японіі