Падгорная вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска ў колішнім пасёлку Азярышча, які ў 1989 годзе быў далучаны да Мінска.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Васільковай вуліцай, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Гарбатава.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя «Азярышча» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Спасылкі
Подгорная улица на geodzen.com
Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)