Аляксандр Паўлавіч Стаго́рскі (сапраўднае прозвішча — Пяцігорскі; ;  — ) — савецкі віяланчэліст і музычны педагог. Прафесар (1961).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Екацярынаслаў (сучасны Дніпро). У 1934 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі М. І. Ямпольскага і ў 1936 годзе аспірантуру пад яго кіраўніцтвам. У 1934—1941 гадах быў салістам Маскоўскай філармоніі, і ў 1934—1948 гадах — салістам ГастрольбюроМузыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.. У 1936—1941 гадах асістэнт (з 1941 года дацэнт) Маскоўскай кансерваторыі. У 1941—1943 гадах выкладаў ва Уральскай кансерваторыі, у 1946—1954 гадах — у Горкаўскай кансерваторыі, у 1954—1962 гадах — у Беларускай кансерваторыі. У 1963—1984 гадах прафесар Маскоўскага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных.

Творчасць Шмат выступаў як саліст. Быў першым выканаўцам канцэртаў для віяланчэлі з аркестрам В. А. Залатарова, А. В. Масалова, А. В. Багатырова, якія прысвяцілі яму гэтыя творы. Рэдактар твораў М. Аладава, В. Залатарова, А. Багатырова і іншых кампазітараў. Аўтар выканальніцкіх і тэксталагічных твораў для віяланчэлі, у тым ліку твораў П. І. Чайкоўскага, І. С. Баха, Р. Шумана. Напісаў шэраг артыкулаў па праблемах методыкі ігры на віяланчэлі.

Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў у Маскве (1937, 6-я прэмія).

Літаратура

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — 104. Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.

Спасылкі

Александр Стогорский // АНО «Издательство КОМПОЗИТОР»

Катэгорыя:Віяланчэлісты Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары СССР