Касцянец валасападобны (Asplenium trichomanes) — шматгадовая папараць сямейства .

Марфалогія Папараць вышынёй 5-15 см. Лісткі (ваі) пёрыстыя з цёмна-бурым бліскучым хвосцікам і стрыжнем. Долі ліста зваротнаяйкападобныя, утвараюць вузкую аблямоўку па два бакі стрыжня. Споры спеюць у ліпені-жніўні.

Распаўсюджанне Расце пераважна ў горных сістэмах Сярэдняй і Усходняй Еўропы, аднак распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Таксама выяўленыя ізаляваныя асяродкі ў Азіі (Індыя, Шры-Ланка) і Паўночнай Амерыцы, асобна Канадзе.

Экалогія Расце на зацененых скалах і ў цяснінах субальпійскага і альпійскага паясоў да вышыні 1500-1600 м над узроўнем мора.

Выкарыстанне Від выкарыстоўваюць у ландшафтнай архітэктуры для фарміравання альпійскіх горак. У народнай медыцыне лісце гэтай расліны ўжывалі супраць выпадзення валасоў.

Літаратура

В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Київ: Наукова думка, 1983. — 400 с. (рос.) Г. Синиця. Аспленій волосовидний // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004. — Т. 1 : А — Й. — 696 с. — ISBN 966-528-197-6

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Касцянцовыя