Podoces panderi — птушка сямейства крумкачовых.
Апісанне Даўжыня цела каля 30 см, вага 80-150 (да 170) г. Верх цела попельна-шэры, жывот мае ружовае адценне, крылы белыя з чорным, хвост чорны. На грудзях характэрная чорная пляма.
Распаўсюджанне Распаўсюджаная ў пустынях Сярэдняй Азіі і Паўднёвага Казахстана.
Спосаб жыцця Селіцца ў барханных або грудкаватых пясках з рэдкім хмызняком. Жыве асела, трымаецца звычайна паасобку, чарод ніколі не ўтварае. Добра і хутка бегае, робячы крокі да 30 см, але можа і скакаць, як сарока. Лётае мала, пры небяспецы стараецца ўцячы, і толькі заспетая знянацку ўзлятае і, праляцеўшы нізка над зямлёй, хаваецца ў бліжэйшыя кусты. Голас — рэзкае стракатанне.
Харчаванне Сілкуецца насякомымі і іх лічынкамі, павукамі, скарпіёнамі, дробнымі яшчаркамі, насеннем пустынных раслін. Корм збірае пераважна на зямлі.
Размнажэнне Пары ўтварае толькі на час гнездавання. Грувасткія крытыя гнёзды, якія нагадваюць сарочыя, будуе на кустах на вышыні да 1,5 м. Кладка з 4-6 зелянява-блакітных з крапінамі яец наседжвае самка на працягу 16-19 дзён, а самец корміць яе. Птушаняты пакідаюць гняздо праз 15-16 дзён, некаторы час вандруюць з бацькамі, перасоўваючыся па зямлі, але неўзабаве вывадкі распадаюцца, і сойкі — як маладыя, так і дарослыя — пачынаюць весці адзіночны спосаб жыцця.
Літаратура
Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М. : Сов. энциклопедия, 1986. — С. 555. — 831 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
Голос саксаульной сойки на сайте xeno-canto.org
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1821 годзе Катэгорыя:Птушкі Азіі Катэгорыя:Крумкачовыя Катэгорыя:Віды па-за небяспекай