Мнагараднік шыпаваты (Polystichum aculeatum) — від раслін сямейства .
Апісанне Вечназялёная шматгадовая травяністая расліна. Мае кароткія карычневыя, лускаватыя сцёблы. Маладыя парасткі жаўтаватыя. Ліставыя пласціны перыстыя, ад 30 да 90 см даўжынёй, рэдка даўжэй. Хвосцік складае меней за траціну агульнай даўжыні. Споры светла-жоўтыя.
Распаўсюджанне Радзіма: Паўночная Афрыка, Заходняя Азія, Каўказ, Еўропа, паўночная частка . Самая распаўсюджаная папараць Цэнтральна-Еўрапейскага шчыта. Расце ў камяністых і зацененых месцах, у лясах, каля сцен і г. д., аддае перавагу кіслым месцам, багатым арганічнымі рэчывамі. Від характэрны для яроў і букавых лясоў.
На Беларусі вядомы ў ізаляваных месцазнаходжаннях у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці, Брагінскім, Мазырскім, Кастрычніцкім раёнах Гомельскай вобласці, Брэсцкім, Камянецкім, Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці і Мінскім раёне. Расце ў мяшаных, хвойных і ліставых лясах, па схілах яроў, на пагорках.
Выкарыстанне Часам вырошчваюць як дэкаратыўную расліну ў садах.
Галерэя
Спасылкі
Euro+Med Plantbase Flora Vascular
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1799 годзе Катэгорыя:Флора Каўказа Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Шчытоўнікавыя