Георгій Барысавіч Шчарбакоў () — рускі савецкі акцёр і рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1959). Народны артыст Беларускай ССР (1963). Николай Оттен. «Она была щедра, гостеприимна, безудержна в поступках…» (Из книги о К. Г. Паустовском. Воспоминания о Т. А. Евтеевой)
Біяграфія Нарадзіўся 22 жніўня 1917 года ў Маскве.
Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1939). Працаваў у тэатрах Масквы, Вільні.
У 1958—1962 гадах — галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Якуба Коласа, у 1962—1964 гадах — галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы.
У 1966—1989 гадах выкладаў у Маскоўскім інстытуце культуры, прафесар (1977).
Яго рэжысуры ўласціва спалучэнне наватарскіх пошукаў з нацыянальнымі традыцыямі сцэнічнага мастацтва, выразнае пастановачна-відовішчнае ўвасабленне задумы.
Памёр 9 чэрвеня 1989 года. Пахаваны ў г. Таруса Калужскай вобласці Расіі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выкладчыкі МДІК Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Расіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Расіі Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя