Суд Савецкага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі на тэрыторыі Савецкага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Францыска Скарыны, 6Б. Да 7 чэрвеня 2021Суды Першамайскага і Савецкага раёнаў Менску пераехалі ў новы будынак 07.06.2021 года размяшчаўся ў будынку па Лагойскім тракце, 3.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актаміКодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З.

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў.

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд.

Старшыні суда з 27 лютага 2018 — Вераніка Святаславаўна Абрамовіч.

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Вуліца Францыска Скарыны (Мінск) Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)