Уладзімір Ігнацьевіч Пракаповіч (, г. Койданава, цяпер Мінская вобласць — ) — спецыяліст у вобласці медыцыны (хірургія).
Біяграфія У 1937 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Удзельнік вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе і Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1950 гадах — галоўны ўрач паліклінікі ў г. Дзяржынску. З 1950 па 1970 — загадчык хірургічнага аддзялення 1-й савецкай бальніцы г. Барысава. Правёў больш 16 тыс. розных аперацый. Па сумяшчальніцтве з 1950 па 1964 — галоўны ўрач станцыі пералівання крыві (размяшчалася ў хірургічным аддзяленні бальніцы). Шматгадовы выкладчык хірургіі ў Барысаўскім медвучылішчы.
Аўтар шэрагу навуковых публікацый. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Барысаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
Памёр года. Пахаваны на старых могілках у Барысаве.
Узнагароды Ганараваны дзяржаўных і ўрадавых узнагарод. Выдатнік аховы здароўя БССР.
Спасылкі Известные земляки
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Выдатнікі аховы здароўя Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі