Іцхак Эпштэйн (1862, Любань, Мінская губерня — 1943, Іерусалім) — ізраільскі педагог і мовазнавец. Быў сярод заснавальнікаў выкладання на адроджаным іўрыце. Брат Залмана Эпштэйна.
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Любань у артадаксальнай сям’і яўрэйскага вучонага і выкладчыка іўрыту Нохема Эпштэйна і Фейгі-Бейлі Шапіра. Атрымаў традыцыйную адукацыю. У 1876 годзе сям’я пераехала ў Адэсу, там ён скончыў у 1883 ; адначасова браў урокі іўрыту ў . У 1886 эміграваў у Эрэц-Ісраэль.
З адкрыццём у 1891 годзе яўрэйскай школы ў Цфаце, быў прызначаны дырэктарам (да 1901).
У 1902—1905 і ў 1915 годзе вывучаў педагогіку ва універсітэце ў Лазане (у 1915 атрымаў ступень доктара педагогікі і літаратуры).
У перыяд з 1909 па 1915 год быў дырэктарам яўрэйскай школы «Талмуд-Тора» ў Салоніках.
У 1919 годзе быў прызначаны дырэктарам жаночай настаўніцкай семінарыі імя Э. Лявінскага ў Тэль-Авіве. У 1920 пераехаў у Іерусалім, стаў інспектарам яўрэйскіх школ.
Творы
«Иврит бе-‘иврит» («Іўрыт на іўрыце», Варшава, 1901) «Хэгйоней лашон» («Разважанні пра мову», 1947) «Мехкарим ба-психология шел ха-лашон ве-ха-хиннух ха-‘иври» («Даследаванні па псіхалогіі мовы іўрыт і адукацыі на ёй», 1947).
Крыніцы
Спасылкі
Іцхак Эпштэйн — «Схаванае пытанне», частка 1 Іцхак Эпштэйн — «Схаванае пытанне», частка 2.
Катэгорыя:Педагогі Ізраіля