Павел Ягмін ( — да 1813 года) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан».
У 1785—1795 быў віцэ-адміністратарам каралеўскіх маёнткаў Брэсцкай эканоміі. Адданы прыхільнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў часы Чатырохгадовага сейма: наглядаў за дзейнасцю сейміка Берасцейскага павета. У 1792 годзе ўдзельнічаў у вайне супраць Расійскай імперыі.
Камісар цывільна-вайсковы кобрынскі, 17 лютага 1792 года выбраны праз акламацыю, 14 мая прызначаны (намінаваны) харунжым кобрынскім, а 22 лютага 1794 года атрымаў прызначэнне на больш высокі урад кобрынскага маршалкаUrzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: spisy: w X t. T. VIII : Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek / IH PAN; red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz, T. Jaszczołt, A. Radaman, A. Rachuba, P.P. Romaniuk, A. Macuk, A. Danilczyk, A. Haratym. Warszawa: IH PAN, 2020. 405 s..
У 1794 годзе па загаду караля прыняў удзел у паўстанні на чале стральцоў Брэсцкай эканоміі. Быў сябрам Брэсцкай парадкавай камісіі і суддзёй па крымінальных справахУ крыніцы зблытаны асобы дзядзькі і пляменніка, якія мелі аднолькавае імя..
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яго ацанілі і рускія, ён быў прызначаны стацкім саветнікам і атрымаў некалькі высокіх узнагарод. Гэта дазволіла яму значна павялічыць свой стан і купіць у генерала Румянцава ягоныя землі ў Брэсцкім, Кобрынскім і Пружанскім паветах, у тым ліку маёнткі Пружаны, Вістычы і ДывінWistycze.
Тэстамент складзены 11 красавіка 1808 года. Памёр не пазней 1813 года.
Сям’я Памёр бяздзетным, па тэстаменце яго маёнткі адышлі да сыноў брата Каэтана (1758—1813) — Паўла, Станіслава і Фелікса. Малодшаму Феліксу дасталася, відаць, менш за іншых, таму што ён пачаў вайсковую кар’еру.
Крыніцы
Павел Катэгорыя:Маршалкі земскія кобрынскія Катэгорыя:Харунжыя кобрынскія