Леанід Ісакавіч Окунь (, Мінск — , Тэль-Авіў) — самы малады (15 гадоў) кавалер двух ордэнаў Славы ў Чырвонай АрмііОкунь Леонид Исаакович. Ордена Славы II и III степени на портале «Память Народа».
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Старэйшы брат і бацька Леаніда яшчэ да пачатку вайны знаходзіліся на службе ў войску. Леанід з маці і сёстрамі не паспелі эвакуіравацца і, як і ўсе яўрэі, апынуліся ў Мінскім гетаГ. Койфман. Окунь Леонид Исаакович. Интервью .
Узімку 1941 года маці Леаніда аддала ўсе астатнія сямейныя каштоўнасці за тое, каб сына вывелі з гета і з горада і схавалі ў беларускай сям’і на хутары. Жанчына, якая вывела Леаніда, забрала золата, а хлопчыка кінула замярзаць у лесе. Выпадкова на яго натыкнуліся партызаны, і Леанід Окунь стаў партызанскім звязнікам і правадніком з гета ў 3-м атрадзе імя Суворава брыгады імя Чапаева. Вывеў з гета каля пяцідзесяці чалавек, але сваю сям’ю не паспеў. Пасля таго, як нехта ў Мінску данёс паліцэйскім, што Леанід знаходзіцца ў партызанах, немцы павесілі ў гета ўсіх яго родных — восем чалавек.
Затым Леанід Окунь ваяваў у складзе партызанскага атрада 106 пад камандаваннем Зорына.
У 1944 годзе, прыпісаўшы сабе два гады па ўзросту, дамогся залічэння ў роту аўтаматчыкаў 563-га стралковага палка , затым яго перавялі ў разведвальны ўзвод палка.
Першы «Ордэн Славы» У верасні 1944 года ў складзе групы выведнікаў пятнаццацігадовы Леанід Окунь змог у адзіночку ўзяць у палон нямецкага афіцэра і з дапамогай астатніх даставіць яго жывым для допыту. Праз два дні, падчас наступнай разведкі, Леанід быў цяжка паранены ў жывот і спіну.
За злоў і дастаўку важнага «» ў верасні 1944 узнагароджаны «Ордэнам Славы III ступені».
Другі «Ордэн Славы» У лістападзе таго ж 1944 года ў Польшчы падчас штурму нямецкай вышыні ўсё яшчэ пятнаццацігадовы Леанід Окунь удзельнічаў у баі ў складзе палкавой разведкі, якую выставілі ў першым ланцугу атакуючых. Убачыўшы, што сцяганосец палка забіты, Леанід падбег да яго, падняў сцяг і ва ўвесь рост пайшоў наперадзе палка ў атаку. Быў паранены разрыўной куляй у правае сцягно і выцягнуты з поля бою.
За гэты подзвіг у лістападзе 1944 года ўзнагароджаны «Ордэнам Славы II ступені».
Таксама падчас службы ў франтавой разведцы быў прадстаўлены да ордэнаў Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі, але па нявысветленых прычынах гэтыя ўзнагароды не атрымаў.
Усяго за час службы атрымаў восем раненняў.
Пасля вайны Пасля вайны Леанід Окунь паспрабаваў скончыць сярэднюю школу, чаму перашкодзіла вайна, і яму давялося пайсці ў чацвёрты клас. Неўзабаве пакінуў школу і быў залічаны ў ў Ліепаі, патрапіўшы ў групу падрыхтоўкі электрыкаў. Далей служыў у Балтыйскім флоце на тральшчыку. З-за падарванага франтавымі раненнямі здароўя праз два з паловай гады быў з флоту камісаваны.
Вярнуўся ў Мінск, працаваў электрыкам, вучыўся ў вячэрняй школе, завочна скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Атрымаўшы дыплом, больш за дваццаць гадоў прапрацаваў галоўным энергетыкам аднаго з мінскіх заводаў. Пасля гэтага нечакана пайшоў працаваць загадчыкам пастановачнай часткі ў Мінскім тэатры оперы і балета, таксама афармляў спектаклі ў тэатры імя Янкі Купалы.
У пачатку 1990-х гадоў ў Ізраіль. У першы ж год жыцця ў яўрэйскай дзяржаве атрымаў ганаровае запрашэнне запаліць у Іерусаліме адну з шасці свечак на цырымоніі ў «». Памёр у Тэль-Авіве ў 2015 годзе.
Спасылкі
А. Казарновский. Леонид Окунь. Видеоинтервью в 5 частях Детопедия. Окунь, Леонид Исаакович Встреча в облаках с Леонидом Исааковичем Окунем Д. Таубкин. Я помню Леонид Окунь 9 мая 2014, в День Победы А. Казарновский. Леонид Окунь. Вся жизнь
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выжылі ў Халакосце Катэгорыя:Вязні мінскага гета