Флавія Юлія Алена Аўгуста (; каля 250—330) — маці рымскага імператара Канстанціна I. Праславілася сваёй дзейнасцю па распаўсюджванні хрысціянства і праведзенымі ёю раскопкамі ў Іерусаліме, у час якіх, паводле сцвярджэнняў хрысціянскіх храністаў, былі здабыты Труна Гасподняя, Жыватворчы Крыж і іншыя рэліквіі Мукаў Хрыстовых.
Алена шануецца шэрагам хрысціянскіх цэркваў як святая ў ліку роўнаапостальных (Святая Роўнаапостальная царыца Алена, Алена Канстанцінопальская).
Жыццяпіс Дакладны год нараджэння Алены невядомыГод нараджэння ацэньваецца зыходзячы з паведамлення Еўсевія Кесарыйскага пра тое, што яна сканала «амаль на васьмідзесятым годзе свайго жыцця».(«Гісторыя Канстанціна», 3.46). Нарадзілася яна ў гарадку Дрэпан у Віфініі (недалёка ад Канстанцінопаля ў Малой Азіі), як пра тое паведамляе ПракопПракоп, «Пра пабудовы», 5.2.1: «Ёсць горад у Віфініі, які носіць імя Алены, маткі імператара Канстанціна. Гавораць, што Алена была адсюль родам і спачатку гэта быў невялікі пасёлак. Аддаючы ёй павагу, Канстанцін надаў гэтаму мястэчку і імя маці і годнасць горада, але не стварыў тут ніякіх цудоўных помнікаў, годных імператарскага імя: па сваім знешнім выглядзе ён працягваў заставацца ўсё тым жа, упрыгожваючыся толькі назвай горада і ганарачыся імем гадаванкі сваёй, Алены.». Пазней яе сын, імператар Канстанцін Вялікі, у гонар маці «ранейшае паселішча Дрэпану зрабіў горадам і назваў Еленопалем»Сакрат Схаластык, «Царкоўная гісторыя», 1.17. Сёння гэта паселішча атаясамляеццаФрайзенбрук, Анеліз. Першыя лэдзі Рыма. з турэцкім горадам Херсек, наваколлі Алтынавы, правінцыя Ялава.
Як мяркуюць сучасныя гісторыкі, Алена дапамагала свайму бацьку на коннай станцыі, разлівала віно падарожнікам, якія чакалі перапрагання коней, ці проста працавала служанкай у карчмеУсе здагадкі гісторыкаў грунтуюцца на Амвросіі Медыяланскім, які назваў Алену «stabularia», гэта значыць служанка. Гл. яго «Слова на смерць Феадосія Вялікага» (De obit. Theod., 42). Там яна, мабыць, і пазнаёмілася з Канстанцыем Хлорам пры Максіміяне Геркуліі, які стаў кіраўніком (цэзарам) Захаду. У пачатку 270-х гадоў яна стала яго жонкай, або канкубінай, гэта значыць неафіцыйнай пастаяннай сужыцелькайЕранім Стрыдонскі ў перакладзе «Храналагічных канонаў» Еўсевія Памфіла на лацінскую мову назваў Алену канкубінай (271-я Алімпіяда). Аднак больш ранняя ананімная крыніца IV стагоддзя Ананім Валезія (Anonymus Valesianus, ч. 1) называў Алену жонкай Канстанцыя..
27 лютага 272 годаДакладны год нараджэння Канстанціна невядомы, 272 год з'яўляецца найбольш абгрунтаванай датай (). у горадзе Наіс (суч. сербскі Ніш) Алена нарадзіла сына — Флавія Валерыя Аўрэлія Канстанціна, будучага імператара Канстанціна Вялікага, які зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі. Пра тое, ці былі ў Алены яшчэ дзеці, нічога не вядома.
thumb|left|150px| У 293 годзе Канстанцый быў усыноўлены імператарам Максіміянам і разыйшоўся з Аленай, ажаніўшыся з пасербкай Максіміяна Феадорай. Пасля гэтага і да пачатку валадарання яе сына звесткі пра жыццё Алены адсутнічаюць. Верагодна, яна не выдалялася далёка ад родных месцаў, таму што яе сын Канстанцін пачаў узвышэнне з Нікамедыі (цэнтр Віфініі), адкуль быў выкліканы ў 305 годзе на захад бацькам, які стаў імператарам заходняй часткі Рымскай імперыі. Не выключана, што Алена перабралася на захад бліжэй да сына ў Трэвер (сучасны Трыр), які стаў рэзідэнцыяй Канстанціна пасля таго, як ён атрымаў у спадчыну ад бацькі самую заходнюю частку Рымскай імперыі. У брашуры, выдадзенай епіскапатам і духавенствам Трырскага сабора, паведамляецца, што святая Алена «аддала частку свайго палаца біскупу Агрытыусу» пад царкву, стаўшы заснавальніцай Трырскага кафедральнага сабора Святога ПятраПамяць пра роўнаапостальную царыцу Алене ў нямецкім горадзе Трыр.
Калі Алена перавярнулася ў хрысціянства, ёй было ўжо за шэсцьдзесят. Паводле сведчанняў яе сучасніка Еўсевія Кесарыйскага, гэта адбылося пад уплывам яе сына КанстанцінаЕўсевій Кесарыйскі, «Гісторыя Канстанціна», кн. 3, гл. 47: «Бо з не набожнай васілеус зрабіў яе такой набожнай…». Першыя манеты з выявай Алены, дзе яна тытулуецца Nobilissima Femina (літар. «найвысакародная жанчына»), былі адчаканены ў 318—319 гг. у ФесалонікахГл. узоры манет на. У гэты перыяд Алена, верагодна, пражывала пры імператарскім двары ў Рыме ці Трыры, але згадак у гістарычных хроніках пра гэта нямаJan Willem Drijvers, Helena Augusta: The Mother of Constantine the Great and the Legend of Her Finding of the True Cross, Leiden: Brill, 1992. P. 21. У Рыме ёй належаў вялікі маёнтак Сесорый. У адным з памяшканняў яе палаца была ўстроена хрысціянская царква — Аленінская базіліка (Liber Pontificalis прыпісвае яе пабудову Канстанціну, але гісторыкі не выключаюць таго, што ідэя перабудовы палаца належала самой Алене)Jan Willem Drijvers, Helena Augusta: The Mother of Constantine the Great and the Legend of Her Finding of the True Cross, Leiden: Brill, 1992. P. 34.
У 324 годзе Алена была абвешчана сваім сынам аўгустай: «вянчаў ён царскім вянком багамудрую маці сваю, Алену, і дазволіў ёй, як царыцы, чаканіць сваю манету»«Хранаграфія» Феафана, год 5816 (па александрыйскай эры) (323/324 н.э.). Еўсевій адзначыў, што Канстанцін даручыў Алене распараджацца царскай казной паводле свайго меркаванняЕўсевій Кесарыйскі, «Гісторыя Канстанціна», кн. 3, гл. 47: «Канстанцін даў ёй права выкарыстоўваць па ўласным яе жаданні царскую казну…». Пра вялікую павагу імператара да маці ёсць таксама сведчанне з боку нехрысціянскага гісторыка. Аўрэлій Віктар перадае гісторыю, як Канстанцін забіў сваю жонку Фаўсту з-за папрокаў Алены ў яе адрасАўрэлій В., Вытрымкі пра жыццё і норавы рымскіх імператараў, гл. XLI: «Тым часам Канстанцін, дасягнуўшы дзякуючы дзіўнаму поспеху ў войнах аднаасобнага кіравання ўсёй Рымскай імперыяй, загадаў, — як мяркуюць, — па патрабаванні жонкі сваёй, Фаўсты, забіць сына свайго, Крыспа. А затым, калі маці яго Алена, моцна тужачы па ўнуку, стала яго жорстка папракаць, ён забіў і жонку сваю Фаўсту, спіхнуўшы яе ў гарачую ваду ў лазні.».
У 326 годзе Алена (ужо ў вельмі старэчым узросце, хоць і ў добрым здароўі) распачала паломніцкае падарожжа ў Іерусалім: «гэта старыца незвычайнага розуму са шпаркасцю юнака паспяшалася на ўсход»Еўсевій Кесарыйскі. «Жыццё блажэннага васілеўса Канстанціна». Кн. 3, гл. 42: Пра тое, што гэтыя цэрквы пабудавала маці Канстанціна, васіліса Алена, калі яна прыходзіла туды для пакланення.. Пра яе набожную дзейнасць падчас падарожжа падрабязна распавёў Еўсевій, і водгаласы яго захаваліся ў рабінскім антыевангельскім сачыненні V стагоддзя «Тальдот Ешу», у якім Алену (маці Канстанціна) назвалі кіраўніцай Іерусаліма і прыпісалі ёй ролю Понція Пілата.
Сканала Алена на 80-м годзе жыцці — паводле розных здагадак, у 327, 328 ці 330 годзеПрыкладны год смерці вызначаецца па наступных фактах. Алена памёрла неўзабаве пасля здабыцця Крыжа, якое датуецца 326 годам. Апошнія манеты з яе імем датуюцца 330 годам (выпуск у Канстанцінопалі), хоць чаканка аднавілася ў 337 годзе пасля смерці Канстанціна ў перыяд барацьбы за ўладу паміж нашчадкамі Канстанцыя Хлора.. Месца яе смерці дакладна невядома, называецца ТрырКанстанцін знаходзіўся ўвосень 328 года ў Трыры на вайне з германцамі. Калі Алена памёрла ў 328 на яго руках (паводле Еўсевія), то Трыр цалкам мог быць месцам яе смерці., дзе ў яе быў палацKann Hans-Jochim. Auf den Spuren von Konstantin und Helena. Trier, 2007. S. 21, ці нават ПалесцінаНікіфар Каліст. L.8. cap. 30. Версія пра смерць Алены ў Палесціне не пацвярджаецца паведамленнем Еўсевія Памфіла, што яна «скончыла сваё жыццё ў прысутнасці, на вачах і ў абдымках такога вялікага сына»Еўсевій Кесарыйскі. «Жыццё блажэннага васілеўса Канстанціна». Кн. 3, гл. 46: Пра тое, як яна, пражыўшы восемдзесят гадоў і распарадзіўшыся, памёрла..
Раскопкі Алены ў Іерусаліме thumb|left|230px| Ва ўзросце каля 80 гадоў Алена распачала падарожжа ў Іерусалім. Сакрат Схаластык піша, што гэта яна зрабіла пасля таго, як атрымала ўказанне ўва снеСакрат Схаластык. Царкоўная гісторыя. Кн. I гл. 17. То ж паведамляе і «Хранаграфія Феафана»: «мела прывід, у якім ёй загадвалася адправіцца ў Іерусалім і вывесці на святло божае месцы, зачыненыя бязбожнікамі»«Хранаграфія» Феафана, год 5817 (па александрыйскай эры) (324/325 н.э.). Атрымаўшы падтрымку ў гэтым распачынанні ад свайго сына, Алена адправілася ў паломніцтва:
У пошуках рэліквій Мукаў Хрыстовых Алена пачала раскопкі на Галгофе, дзе, раскапаўшы пячору, у якой, паводле падання, быў пахаваны Ісус Хрыстос, здабыла Жыватворчы Крыж, чатыры цвікі і тытла INRI. Таксама з паломніцтвам Алены ў Іерусалім паданне IX стагоддзя, якое не грунтуецца на гістарычных хроніках, звязвае паходжанне святой лесвіцыScala-Santa . Здабыццё ёю Крыжа паклала пачатак святу Узвіжання Крыжа. Дапамогу ў раскопках Алене аказалі іерусалімскі епіскап Макарый I і згаданы ў апокрыфах мясцовы жыхар Іуда Кірыяк.
Гэта гісторыя апісана многімі хрысціянскімі аўтарамі таго часу: Амвросіем Медыяланскім (каля 340—397), Руфінам (345—410)Руфін Аквілейскі. Царкоўная гісторыя. Кн. I, гл. 7, Сакратам Схаластыкам (каля 380—440)Сакрат Схаластык, Царкоўная гісторыя, кн. 1, гл. 9, Феадарытам Кірскім (386—457)Феадарыт. Царкоўная гісторыя, I, 18, Сульпіцыем Северам (каля 363—410)Сульпіцый Север. Хроніка, II, 33—34, Сазаменам (каля 400—450)Гермій Сазамен Царкоўная гісторыя. II, 1 і іншыміНапрыклад, Паўлін Ноланскі. Пісьмы, 31, 4—5; Нікіфар Каліст, кн. VIII, гл. 29..
Падарожжа і дабрачыннасць Алены падчас паломніцтва апісаны ў «Жыцці блажэннага васілеўса Канстанціна» Еўсевіем Кесарыйскім пасля смерці Канстанціна для праслаўлення імператара і яго сям'і: thumb|210px|
Падарожнічаючы па ўсім усходзе з царскай пышнасцю, яна асыпала незлічонымі добрымі ўчынкамі як наогул насельніцтва гарадоў, так, у прыватнасці, кожнага, хто прыходзіў да яе; гэтая правіца шчодра ўзнагароджвала войска, вельмі шмат дапамагала бедным і бездапаможным. Адным яна аказвала грашовую дапамогу, іншых у дастатку забяспечвала адзеннем для прыкрыцця галізны, іншых вызваляла ад кайданоў, пазбаўляла ад цяжкай працы ў капальнях, выкупляла ў пазыкадаўцаў, а некаторых вяртала са зняволенняЕўсевій Кесарыйскі. «Жыццё блажэннага васілеўса Канстанціна». Кніга трэцяя. Глава 44. Пра вялікадушнасць і дабрачыннасць Алены..
thumb|left|190px| Найбольш раннія гісторыкі (Сакрат Схаластык, Еўсевій Памфіл) паведамляюць, што за час знаходжання на Святой зямлі Аленай былі заснаваны тры храмы на месцах евангельскіх падзейСакрат Схаластык, Царкоўная гісторыя, кн. 1, гл. 17Еўсевій Кесарыйскі. «Жыццё блажэннага васілеўса Канстанціна». Кніга трэцяя. Глава 42. Пра тое, што гэтыя цэрквы пабудавала маці Канстанціна, васіліса Алена, калі яна прыходзіла туды для пакланення.: на Галгофе — храм Труны Гасподняй; у Віфлееме — базіліка Раства Хрыстава; на Елеонскай гары — царква над месцам Узнясення Хрыста; Жыціе святой Алены, напісанае пазней, у VII стагоддзі, змяшче больш шырокі спіс пабудоў, у які, апроч ужо пералічаных, уваходзяць: у Гефсіманіі — царква Святой сям'і; у Віфаніі — царква над грабніцай Лазара; у Хеўроне — царква каля Мамврыйскага дуба, дзе Бог з'явіўся Аўрааму; каля Тыверыядскага возера — храм Дванаццаці Апосталаў; на месцы ўзнясення Ільі — храм у імя гэтага прарока; на гары Фавор — храм у імя Ісуса Хрыста і апосталаў Пятра, Якава і Іаана; каля падножжа гары Сінай, каля Неабпальнай купіны — царква, прысвечаная Багародзіцы, і вежа для манахаўПовесть Епифания о Иерусалиме и сущих в нем мест. Приложение III // Православный палестинский сборник. Т. 11. СПб. 1886.