«Партрэт Ежы Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная пасля 1591 года невядомым італьянскім (?) мастаком. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ( ЗЖ—115). Памер карціны — .

Гісторыя

Партрэт біскупа кракаўскага Ежы Радзівіла паходзіць з калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 42 да 1941). Да 1941 года захоўваўся ў калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, з 1948 года Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1957 да 1968 года Дзяржаўнага музея БССР.

Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей С. С. Чураковым у 1968—1972 гадах (Масква).

Апісанне

Князь намаляваны ў адзенні каталіцкага прапаведніка. На ім прыгожая чырвоная разлятайка і манаская шапка. Старанна выпісаныя дэталі твару, свабодная, ураўнаважаная кампазіцыя сведчаць пра тое, што невядомы мастак атрымаў добрую адукацыю ў мастацкіх навучальных установах еўропыЖывапіс Беларусі XII—XVIII стст., с. 113. С. 213.

Выстаўкі Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982. Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас, Яраслаўль. 1983. Мастацтва рэнесансу ў Беларусі. Мінск. 1990. Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991.

Літаратура

. С. 213

Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Жывапіс барока Беларусі