Яцак Мальчэўскі (; 14 ліпеня 1854, Радам, Царства Польскае, Расійская імперыя ― 8 кастрычніка 1929, Кракаў, Польшча) ― польскі мастак, адна з галоўных постацяў польскага сімвалізму.
Біяграфія Паходзіў з збяднелай шляхецкай сям'і. У 13 гадоў бацькі аддалі хлопчыка ў сям'ю дзядзькі, які выбраў добрых настаўнікаў пляменніку, сярод якіх быў пісьменнік Адольф Дыгасінскі. Значны ўплыў на свядомасць юнака аказалі ідэі польскага месіянізму і польскага патрыятызму, характэрныя для польскай эпохі рамантызмуA. Jakimowicz, Jacek Malczewski i jego epoka, Warszawa 1970..
У сямнаццацігадовым узросце хлопца адправілі ў Кракаў, дзе ён працягваў навучанне ў гімназіі, а ў вольны час займаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Сярод яго настаўнікаў быў Ян Матэйка, які параіў таленавітаму юнаку вучыцца жывапісу. Мальчэўскі пачаў асвойваць жывапіс, а завяршыў мастацкую адукацыю навучаннем у Школе мастацтваў у ПарыжыA. Heydel, Jacek Malczewski. Człowiek i artysta, Kraków 1933..
Удзельнічаў у археалагічнай вандроўцы, арганізаванай графам Каралем Лянцкаронскім у Памфілію, Пісідыю, Грэцыю, куды яны выправіліся ў пачатку верасня 1884 г. У 1885 годзе знаходзіўся ў МюнхенеA. Heydel, Jacek Malczewski. Człowiek i artysta, Kraków 1933..
Увосень 1887 года вярнуўся на радзіму. У тым жа годзе ажаніўсяS. Krzysztofowicz-Kozakowska, Jacek Malczewski, Wrocław 2005..
У 1880 г. наведаў Італію, потым Галіцыю, ЛьвоўS. Krzysztofowicz-Kozakowska, Jacek Malczewski, Wrocław 2005..
Мальчэўскі быў прафесарам два тэрміны (1896-1900 і 1912-1921)A. Ławniczakowa, Jacek Malczewski, Warszawa 1976..
У 1897 г. Мальчэўскі быў заснавальнікам мастацкай суполкі «Sztuka» («Мастацтва») разам з іншымі майстрамі, сярод якіх: Тэадор Аксентовіч, Юзаф Магофер, Станіслаў Выспянскі. Суполка праіснавала доўга — да 1950 годаOdznaczenie Jacka Malczewskiego. „Gazeta Lwowska”, s. 2, nr 163 z 20 lipca 1927..
Пасля канфлікту з мастаком Юльянам Фалатам ён пакінуў акадэмію і змяніў некалькі месцаў жыхарства. Меў некалькі выставак, у тым ліку ў Львове (1903) "Jacek Malczewski (Radom 1854 - Kraków 1929)", Pinakoteka Zascianek.pl, http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Malczewski_J/Malczewski_J_bio.htm.
У апошні год жыцця мастак страціў зрок. Памёр 8 кастрычніка 1929 годаJadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286. .
Творчасць Вялікі ўплыў на мастацкую свядомасць мастака аказалі смерць бацькі ў 1884 годзе, пасля якой ён пачаў даследаваць смерць як з'яву ў жыцці чалавека, і смерць маці ў 1898 годзеIrena Kossowska, "Jacek Malczewski". Symbolizm w polskim malarstwie przełomu XIX i XX wieku. Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk. Culture.pl, https://archive.today/20130416120803/http://www.culture.pl/web/english/resources-visual-arts-full-page/-/eo_event_asset_publisher/eAN5/content/jacek-malczewski.
Творчасць мастака — пейзажы і касцюмаваныя партрэты, сімвалічныя кампазіцыі, арыгінальныя інтэрпрэтацыі рэлігійных сюжэтаў, шматлікія аўтапартрэтыK. Wyka, Thanatos i Polska, czyli o Jacku Malczewskim, Kraków 1971..
Яго хвалявалі тэмы «мастак і муза», «мастак і яго натхненне». Спробы асэнсаваць гэта былі як у вобразах іншых мастакоў (партрэт Адама Асныкі з музай), так і ў аўтапартрэтах"Jacek Malczewski — rycerz polskiej sztuki", 14 lipca 2017, https://niezlasztuka.net/o-sztuce/jacek-malczewski-rycerz-polskiej-sztuki/.
Не маючы прывабнай знешнасці, мастак, тым не менш, пакінуў некалькі незвычайных аўтапартрэтаў, як у рэлігійных кампазіцыях («Хрыстос і Пілат», «Хрыстос у Эмаўсе»), так і ў касцюмаваных партрэтах (у даспехах) або з бытавой афарбоўкай. І паказаў, што любы чалавек можа быць значным і прывабнымJ. Puciata-Pawłowska, Jacek Malczewski, Warszawa 2005..
Далёкі ад дэкаратыўнасці Станіслава Выспянскага і мадэрну як такога, Мальчэўскі зачапіў глядацтва цікавымі кампазіцыямі сымьалічнай афарбоўкі, дзе распрацаваў праблему перадачы нацыянальных традыцый ад мёртвых да жывыхJadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286. .
Асноўныя працы «Паўстанне ў шахце», 1882 «Арыштанты на этапе», 1883 «Інтрадукцыя», 1890 «Меланхолія», 1890–1894 «Святы вечар у Сібіры», 1892 «Бязвыходная сітуацыя», 1895–1897 «Мае жыццё, дзяцінства» «Анёлу, я пайду за табою» «Спакой у кайданах», 1899 «Дворык у звярынцы, Кракаў» «Геркулес на ростанях» «Ідылія» «Развітанне» «Пейзаж з Тобіям і анёлам» «Сланечнікі» «Рыбалка з русалкаю» «Зімовы пейзаж» «У момант стварэння спячай гарпіі», 1901 «Саламея чакае, пакуль адсякаюць галаву Св. Яну Хрысціцелю» «Вяртанне блуднага сына» «Маё жыццё. Мая душа» «Натхненне мастака» «Маё жыццё. Вяртанне» «Анёл і пастушок І», 1903 «Анёл і пастушок II» «Атручаны калодзеж. Хімера», 1906 «Мае мадэлі» «Смерць Алены», 1907 «Смерць завітала» або «Танатас» «Аўтапартрэт з палітрай» «Аўтапартрэт з сатырам» «Аўтапартрэт і Эрынія», 1910 «Аўтапартрэт і маладая смерць», 1910 Піфія Мальчэўскага, 1917 «Ніка, багіня перамогі» «Жонка мастака і два фаўны» «Сівы фаўн» «Circulys vitiosus»Jadwiga Puciata-Pawłowska. Malczewski Jacek (1854—1929) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. — T. XIX. — S. 282—286. .
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Сімвалісты