міні|Выкарыстанне коней для транспартыроўкі на карціне М. Я. Свярчкова «Паляванне на мядзведзя» (1885 г.; Віцебскі мастацкі музей) Конегадо́ўля — галіна жывёлагадоўлі, трыманне і вырошчванне коней. Арганічна ўключае ў сябе такія напрамкі дзейнасці, як вытворчасць і выкарыстанне коней.
Конегадоўля таксама з’яўляецца навуковай дысцыплінай, якая мае комплексны характар, што тлумачыцца спецыфікай каня як свойскай жывёлы. Яна засяроджана на вывучэнні каня як біялагічнай істоты, развіцці заатэхніі, навучанні жывёл для іх далейшай эксплуатацыі, эканоміцы і кіраванні гаспадаркай.
Гісторыя Паходжанне Тэорыі паходжання конегадоўлі абапіраюцца на 2 асноўныя гіпотэзы, якія тлумачаць яе ўзнікненне або ў розных цэнтрах, сярод якіх называюць Пірэнеі, Анатолію і стэпы Еўразіі, або з аднаго цэнтру. Дзякуючы працам археолагаў вядома, што найбольш старажытным цэнтрам прыручэння коней з’яўляецца энеалітычная Батайская культура (4 тысячагоддзе да н. э.)Нурушев М. Ж. Ботайская лошадь и её значимость в евразийской культуре и изучении проблем доместикации рода Equus. Тым не меней, генетыкі высветлілі, што сучасныя свойскія коні маюць толькі прыкладна 2,7 % генетычнага радаводу, што яднае іх з батайскімі коньміCHARLEEN GAUNITZ, et al. Ancient genomes revisit the ancestry of domestic and Przewalski’s horses.
Другім важным цэнтрам мажлівага прыручэння коней і распаўсюджвання конегадоўлі былі Хвалынская, Сярэднястогаўская і Ямная культуры меднага і бронзавага вякоў, якія звязваюць з прарадзімай індаеўрапейцаў. Прыхільнікі курганнай гіпотэзыGimbutas’ Kurgan theory нават тлумачылі конегадоўлю як прычыну паспяховай экспансіі выхадцаў з гэтых культур. Даследаванне генетыкі сучасных і старажытных коней, апублікаванае ў 2021 г.Librado, P., Khan, N., Fages, A. et al. The origins and spread of domestic horses from the Western Eurasian steppes. Nature 598, 634—640 (2021), удакладняе складаную гісторыю пачатку конегадоўлі. Сучасныя свойскія коні сапраўды з’яўляюцца нашчадкамі коней Ямнай культуры. У выніку селектыўнага адбору тут склалася папуляцыя, болей цягавітая, рахманая і ўстойлівая да стрэсаў, чым дзікая продкавая форма. Коні Ямнай культуры ўдзельнічалі ў фарміраванні папуляцыі дзікіх тарпанаў. Доўгі час конегадоўля Ямнай культуры заставалася лакальнай практыкай і не ўплывала на экспансію яе прадстаўнікоў. Стадыю шырокага распаўсюджання конегадоўлі ў Еўразіі аўтары даследавання аднеслі да позняга прамежку часу паміж першымі стагоддзямі 2 тысячагоддзя да н. э. і 1 тысячагоддзем да н. э.
Старажытнасць міні|Выява чалавека з канямі на вазе геаметрычнага перыяду Відавочна, адной з першых цывілізацый, якая пазнаёмілася са свойскім канём, быў Бактрыйска-Маргіянскі археалагічны комплекс (сярэдзіна 3 тысячагоддзя да н. э. — першая трэць 2 тысячагоддзя да н. э.)Lamberg-Karlovsky C.C. The Oxus Civilization. Адзін з першых малюнкаў запрэжаных у калясніцу коней быў зроблены ў шумерскім Уры каля 2600 г. да н. э. Да пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. коні багата выяўляліся на палацавых рэльефах МесапатамііHorse Power — World Archaeology Узнікненне конегадоўлі ў Вавілоніі як заўважнай галіны звязана з пранікненнем сюды касітаў у 2 тысячагоддзі да н. э.KASSITES — Encyclopaedia Iranica Знойдзеныя на паўночным усходзе Сірыі старажытныя таблеткі ўзгадваюць каманды вершнікаў, дрэсіроўшчыкаў і конюхаў, што працавалі з коннымі статкамі. У XIV ст. да н. э. мітаніец Кікулі, заставіў тэкст, прысвечаны дрэсіроўцы конейThe oldest text dedicated to the care and training of the horse. Мяркуецца, што першапачаткова ён быў складзены на хецкай мове. Найстаражытнейшае сведчанне выкарыстання свойскіх коней у Паўночнай Афрыцы — выявы ў магільным комплексе старажытнаегіпецкага фараона Яхмаса I (XVI ст. да н. э.)The domesticated horse in northern African rock art. Конегадоўля стала вядомай не толькі старажытным егіпцянам, але і суседнім народам Сахары.
Існаванне конегадоўлі ў Старажытнай Грэцыі падцвярджаецца малюнкамі на вазах, а таксама міфалогіяй (напрыклад, пра Геракла), дзе коні выяўляюцца не толькі ў баях або на паляванні, але і ў стайне. Афінскі пісьменнік Ксенафонт склаў твор «Пра мастацтва верхавой язды»The Art of Horsemanship: Xenophon, Morgan, Morris H., у якім апісваў правільны догляд коней. У Старажытным Рыме конегадоўлі былі прысвечаны часткі сельскагаспадарчых трактатаў. Адметна, што тут мелася асобная прафесія ўрача коней. Спачатку яе прадстаўнікі зваліся hippiatroi, пазней — veterinarius і mulomedicusCrittenden, Mark. (2016). Horse-Doctors in the Roman Empire. У ваенных мэтах рымляне трымалі значныя конныя статкі і арганізоўвалі конныя відовішчы. Раскопкі на Адрыянавым валу паказалі, што ў рымскім войску не было асобных стайняў. Вершнікі і іх коні жылі ў адных і тых жа казармахTHE MYSTERIOUS ABSENCE OF STABLES AT ROMAN CAVALRY FORTS. Рымляне імкнуліся прытрымлівацца пэўных стандартаў пры адборы жывёл. Сярэдні рымскі каляснічны конь меў памеры ад 135 да 155 см у каркуKlecel W, Martyniuk E. From the Eurasian Steppes to the Roman Circuses: A Review of Early Development of Horse Breeding and Management. Animals. 2021; 11(7):1859.
Сярэднявечча На працягу тысячагоддзяў існавання конегадоўлі адбывалася вывядзенне новых парод коней. Гэтаму спрыялі розныя кліматычныя і экалагічныя ўмовы, у якіх аказваліся конегадоўцы і іх падапечныя жывёлы, а таксама зменлівыя патрэбы саміх людзей. Патрэбы прывялі да спецыялізацыі парод, што выкарыстоўваліся як крыніца ежы, у транспартыроўцы грузаў, працы на палетках, ваеннай справе, спорце і забавах, нарэшце ў тэрапеўтычнай падтрымцы чалавекаTuncer, Selçuk Seçkin & Kozat, Süleyman. (2021). HISTORICAL DEVELOPMENT OF HORSE BREEDS. Так, якуцкая парода коней выдатна прыстасавана да прахалоднага кантынентальнага клімату Сібіры, а арэал яе трымання сягае на поўнач за палярны круг. Продкі якуцкіх коней з’явіліся ў Якуціі з Прыбайкалля разам з продкамі якутаў і адаптаваліся да новых умоў дзякуючы павышэнню функцыянальных магчымасцей іх унутраных органаў, а таксама ўдасканаленню конегадоўлі. Ва ўмовах паўднёвага стэпу практыкавалася круглагоднае пашавае ўтрыманне. Пасля міграцыі на поўнач якуты былі вымушаны падкормліваць маладняк узімкуАлексеев Н. Д. Новое о происхождении лошадей якутской породы (биологические аспекты). Зімовыя падкормкі настолькі важныя, што здзічэлыя коні не выжывалі. Затое свойскія коні давалі патомства, перавозілі ўюкі на далёкія адлегласці, іх мяса і малако выкарыстоўваліся для харчавання.
Селекцыя арабскіх скакуноў з характэрным экстэр’ерам, адметным увагнутым профілем твару, хупавай вертыкальнай шыяй і высокім хвастом, пачалася каля 3000 гадоў таму, да нашых дзён яны складаюць адзіную генетычную лініюCosgrove, E.J., Sadeghi, R., Schlamp, F. et al. Genome Diversity and the Origin of the Arabian Horse. Sci Rep 10, 9702 (2020).. Арабскія коні адаптаваліся да ўмоў пустыні, але важным быў і мэтанакіраваны адбор гаспадарамі. Арабская культура конегадоўлі ўключала вусную перадачу конскага радаводу. З XIV ст. радаводы фіксаваліся пісьмова. У Асманскай імперыі з 1299 г. мэтанакіравана адбіралі пустынных скакуноў для войска і вялі ўлік іх генеалогііThe Arabian Horse Breed: Its History and Facts Revealed.
У сярэднявечнай Еўропе радаводы коней вялі картэзіянцы, аднак гэта было хутчэй выключэннем. Пасля распаду Рымскай імперыі законы, што рэгулявалі конегадоўчую гаспадарку, захоўваліся ў Францыі. Меравінгі і Каралінгі праяўлялі клопат пра завоз коней з мусульманскіх краін, паколькі гэтага патрабавала нарастальная важнасць цяжкай кавалерыі ў ваеннай справе. Найбольш вядомым цэнтрам конегадоўлі ў Заходняй Еўропе стала Іспанія, дзе пасля мусульманскага заваявання 711 г. старыя рымскія традыцыі ўзбагаціліся арабскімі. У еўрапейскіх краінах асабліва шанаваліся іспанскія плямістыя інаходцы GenêtHistory — Spanish Jennet Horse Society. Значныя статкі коней трымалі ў княжых маёнтках Старажытнай РусіЭкономические основы Киевской Руси, дзе за імі наглядаў асобны цівун. Пасада княжага або каралеўскага конюха была пачэснай ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Паводле аднаго з гістарычных міфаўСемянчук, А. А. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі. — Гродна: ГрДУ, 2000. — С. 42 , ад конюха Гегіменіка паходзіў род вялікіх князёў літоўскіх. Пра існаванне мэтанакіраванага адбору кажуць змены экстэр’еру коней той пары. Даследаванне конскіх астанкаў ад 300 г. да 1650 г. на тэрыторыі АнглііCarly Ameen et al. In search of the ‘great horse’: A zooarchaeological assessment of horses from England (AD 300—1650) паказала ваганне памераў костак, прычым не абавязкова ў бок іх павелічэння, што тлумачыцца як патрабаваннямі, якія высоўваліся з боку карыстальнікаў у розныя перыяды, так і станам конегадоўчай гаспадаркі. Відавочна, што сярэднявечныя коні істотна адрозніваліся ад сучасных. Генетыкі выявілі агульныя мутацыі для сучасных еўрапейскіх парод і прыйшлі да высновы, што яны ўзніклі каля 700 гадоў таму з-за вельмі значнага ўплыву 2 ліній свойскіх коней з Аравіі і ТуркменістанаMost modern horses came from just two ancient lineages. Найменшым гэты ўплыў быў выяўлены ў 3 парод поні з Шэтландскіх астравоў, Ісландыі і Нарвегіі.
Адраджэнне Значныя змены ў конегадоўлі адбыліся ў эпоху Адраджэння, калі спачатку ў Неапалі, а потым у Францыі склаліся першыя школы верхавой язды. Адметна, што праца «Правілы вершніцтва» () неапалітанца Федэрыка Грысонэ, упершыню выдадзеная ў 1550 г., была перакладзена на некалькі еўрапейскіх моў і перавыдадзена да 1623 г. 49 разоўFederico Grisone — was he really such a baddie?. Не меней вядомай стала праца «Слава каню» (, 1566 г.) яго суайчынніка Паскуале Карачыола, у якой разглядаліся не толькі дрэсура і здароўе каня, але таксама складаны характар адносін паміж канём і чалавекам. Відавочна, знаёмства з неапалітанскай школай аказала ўплыў на Крыштафа Мікалая Дарагастайскага, вялікага маршалка ВКЛ і аўтара трактата «Гіпіка» (1603 г.). У ім распавядалася пра міфалагізаваную гісторыю каня, падбор вытворнікаў, вырошчванне племяннога маладняка, выездку маладых жарэбчыкаў, конскія хваробы і інш. Дзякуючы працам аўтараў-гуманістаў старое ўяўленне аб кані як аб прыроджана злосным і непакорным зверы саступіла месца погляду на каня як на разумную жывёлу, здольную навучацца.
Фарміраванне сучаснай конегадоўлі thumb|146 px|Конь на гербе Зэльвы У 1535 г. і 1540 г. англійскі кароль Генрых VIII выдаў спецыяльныя акты, накіраваныя на паляпшэнне конскага пагалоўя. Яны абавязвалі ўладальнікаў выпасаў мець племянных кабыл і рэгуляваць рост коней . Ужо ў XVI ст. у Англіі з’явіліся асабістыя пароды цяжкавозаў і пры конных гаспадарках — племянныя кнігі. У 1793 г. пачалася публікацыя дзяржаўнай племянной кнігі. Да канца XVIII ст. англійскі вопыт пашырыўся амаль на ўсе краіны Еўропы. Гэтаму садзейнічаў значны попыт на якасных моцных коней, якія патрабаваліся ў арміі, сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Доўгі час конегадоўля разглядалася як важная і прыбытковая галіна эканомікі. На беларускіх землях у XVIII — XIX стст. конегадоўляй славіліся Ашмяны і наваколлі, адкуль жывёл пастаўлялі ў гусарскія палкі. З 1721 г. у Зэльве дзейнічаў конскі кірмаш, другі па велічыні пасля Лейпцыгскага.