Вуліца Пляханава () — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.

Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Правая Дубравенка каля ўваходу на Быхаўскі рынак, з паўднёвага захаду прымыкае завулак Брусава, з паўночнага ўсходу — Ленінградскі завулак, перасякае вуліцу Вароўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Мянжынскага. Працягласць вуліцы складае 500 м.

Гісторыя Узнікла на Задубравенскім пасадзе. Гістарычна мела назву Глеба-Барысаўская вуліца ад Барысаглебскай царквы. За савецкім перайменавана ў гонар расійскага філосафа, прапагандыста марксізму Георгія Пляханава (1856—1918).

Забудова № 18А — былы будынак лякарні (1920-1930-я). Пабудаваны па тыпавым праекце ў стылі постканструктывізму. Цяпер у будынку размяшчаецца Аддзел унутраных спраў Магілёўскага райвыканкама. № 23 (вул. Вароўскага, 11) — карпусы былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (1903 год) — (завулак Брусава, 2) — Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (1866—1869) — (завулак Брусава, 2) — Крыжаўзвіжанская царква (XVII ст.) —

Каля дома № 18 расце векавы дуб, узрост якога складае каля 150 гадоў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)