Маласа́вінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ерамееўшчына.
Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Баброўскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Расасненскага і Савінскага сельсаветаў, цэнтр — вёска БаброваУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета са Слатаўшчынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Барсукі, Бяскі, Гуракі і Пецькі), з Малабахаўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Ерамееўшчына, Карабанавічы і Негаціна), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Савіна, а сельсавет перайменаваны ў МаласавінскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. 12 мая 1959 года ў склад Бельскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вусце і Расасна)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бельскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Вусце, Марчонкі, Расасна, Слабада, Снегіры, Фесеўка, Церахі і Янкаўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Маласавінскага сельсавета 24 населеныя пункты.
8 ліпеня 2008 года скасавана вёска СнегірыПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. , 29 верасня 2009 года — вёска ВаўкулакаваПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2009 г. . 11 кастрычніка 2021 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок ЕрамееўшчынаРешение Дубровенского районного Совета депутатов от 11 октября 2021 г. № 156 О переносе административного центра Малосавинского сельсовета Дубровенского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1128 чалавек, з іх 94,4 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 950 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе