Іаган Лінгельбах (; , Франкфурт-на-Майне — , ) — галандскі мастак Залатога веку, які працаваў у жанры бамбачаці.
Жыццё і творчасць Лінгельбах нарадзіўся ў Франкфурце, у сям’і нямецкага механіка Давіда Лінгельбаха, які ў 1634 годзе пасяліўся ў Амстэрдаме са сваёй жонкай і дзецьмі. Жывапіс будучы мастак спачатку вывучаў у Галандыі, з 1642 года — у Парыжы і з 1644 года — у Рыме. Падчас свайго знаходжання ў Рыме, працаваў у жанры бамбачаці. Некаторыя з яго прац былі калісьці прыпісаныя Пітэру ван Лару, але зараз яны па праве лічацца працамі Лінгельбаха, напрыклад, яго «Рымская вулічная сцэнка з гульцамі ў карты». У 1653 годзе ён вяртаецца ў Амстэрдам і жэніцца. Каля 1662 года Лінгельбах жыў у Рэстраце, маленькай вуліцы каля Прынсенграхта. Быў блізкім сябрам Юргена Овенса. У працах Іагана прыкметны ўплыў Філіпа Вувермана. Вядомы сваімі шматлікімі краявідамі і ваеннымі сцэнамі, у якіх адчувальны ўплыў італьянскага жывапісу. Працаваў таксама для іншых жывапісцаў, падмалёўваючы на іх палотнах розныя дэталі, другі план і жывёл, у прыватнасці, Яна Вейнантса, Яна Гакарта, Мейндэрта Хобема і Яна ван дэр Хэйдэна. Палотны І. Лінгельбаха захоўваюцца ў шматлікіх карцінных галерэях Еўропы.
Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі-жанрысты Нідэрландаў