Касцёл Святога Мікалая — рымска-каталіцкі драўляны парафіяльны касцёл у Слесіне Куяўска-Паморскае ваяводства. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі за 300 метраў ад рэспубліканскай дарогі S10 Накла — Быдгашч.
Гісторыя
Аднанефавы, зруба-брусавы будынак быў узведзены ў 1779 годзе. Дэкор і інтэр’ер выкананы ў стылі барока і ракако. Галоўны алтар — другой паловы XVII стагоддзя, бакавыя алтары, амбон, купель і спавядальня — другой паловы XVIII стагоддзя, арган у храме з 1887 года.
8 чэрвеня 1955 года будынак быў занесены ў рэестр помнікаўKościół pw. św. Mikołaja z 1779 r..
Галерэя
Катэгорыя:Слесін (Куяўска-Паморскае ваяводства) Катэгорыя:Касцёлы Быдгашцкай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Куяўска-Паморскага ваяводства Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Драўляныя храмы Польшчы Катэгорыя:З’явіліся ў 1779 годзе Катэгорыя:1779 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Польшчы