Рыгор Пірамовіч, сапр. Грыгор Пірумян (; ,  — , ) — педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі. З армянскай купецкай сям'і.

Біяграфія Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у Луцку і Львове. Належаў да ордэну езуітаў (1754—1773). У 1767 у якасці выхавацеля сыноў львоўскага кашталяна здзейсніў падарожжа ў Францыю і Італію, дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У 1770—1773 выкладаў філасофію ў Львоўскім езуіцкім калегіюме. Пасля забароны ордэна езуітаў Р. Пірамовіч перасяліўся ў Варшаву і ў 1773 г. быў прызначаны членам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай, у 1773-1794 — яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у Кураве, а з 1785 і ў КоньскаволіP. Pytlak, Grzegorz Piramowicz, proboszcz w Końskowoli (1785—1797) . Адзін з укладальнікаў асноўнага закона (1781) пра арганізацыю асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі «Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych», якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, Р. Пірамовіч выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у 1775—1787 — сакратар таварыства. Пасля ўдзелу ў Таргавіцкай канфедэрацыі Р. Пірамовіч страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. З нявысветленых прычын ён быў часова зняволены ў турму аўстра-венгерскім урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі. У 1797—1800 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Кракаве. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.

Р. Пірамовіч пісаў вершы, складаў віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і пад. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.

Творы «Nauka obyczajowa dla ludu», 1785. «Powinności nauczyciela», 1787.

Пад рэд. Р. Пірамовіча выйшлі: «Fedra… bajki wybrane», 1767. (зб. казак) «Wymowa i poezja dla szkół narodowych pierwszy raz wydana», 1792—1819. (падручнік рыторыкі) «Elementarz dla szkół parafialnych narodowych, zawierający 1. Naukę pisania i czytania, 2. Katechizm, 3. Naukę obyczajową, 4. Naukę rachunków», 1785. (буквар для парафіяльных школ) «Mowa w Dzień Rocznicy Otwarcia Towarzystwa do Ksiąg Elementarnych, 1776», 1788. (зб. прамоў таварыства) «Powinności nauczyciela w szkole parafialnej» ??, 1889. (зб. вершаў для дзетак і юнакоў)

Крыніцы

Літаратура Mizia Т. Ideologia oświatowa G. Piramowicza. // Rozprawy z dziejów oświaty. t.1., Wrocław, 1958; Mrozowska K. G. Piramowicz jako sekretarz Towarzystwa do ksiąg elementarnych. // Studia i materiały do dziejów nauki polskiej. t.6., Warsz., 1958.

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі