Эдвард Мастоўскі (; , Варшава — ) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў з графскага роду Мастоўскіх герба «Даленга». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Мастоўскага і Даміцэлы са Секержынскіх. Памешчык з Мінскай і Свянцянскага павета Віленскай губерні. Валодаў Цырклішкамі, праз шлюб з Клеменцінай з Ваньковічаў атрымаў Лучай.
На працягу 27 гадоў, з 1812 па 1840, займаў пасаду маршалка Завілейскага паветаОрганы местного управления и самоуправления на территории Беларуси (IX век — 30-е годы XX века) : пособие / Э. М. Савицкий [и др.]; под общ. ред. С. Н. Ходина. — Минск: БГУ, 2019. — 199 с., л. цв. ил. ISBN 978-985-566-645-6..
Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў. З’яўляўся членам тайнага свянцянскага камітэта. Ад пасады старшыні часовага ўрадавага камітэта адмовіўся. Узначальваў часовы ўрад Свянцянскага павета, актыўных дзеянняў не прадпрымаў. Па рашэнню ВГСК ад 11.10.1831 пакінуты вольным, астаўлены на пасадзе маршалка.
Сапраўдны стацкі саветнік. З 26 жніўня 1840 па 6 сакавіка 1843 года займаў пасаду віленскага губернскага маршалка.
Памёр года. Пахаваны ў , якую ён сам пабудаваў пры дарозе да Свянцянаў.
Узнагароды Кавалер ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені і ордэна Святой Ганны 2 ступені з імператарскай каронай.
Сям’я Каля 1820 года першы раз ажаніўся з Клеменцінай з Ваньковічаў, дачкой Антонія Ваньковіча, мінскага маршалка і Ганны з СолтанаўГІСТАРЫЧНЫЯ ХРОНІКІ ЛУЧАЯ. З чатырох сыноў пары двое памерлі маладымі. Паміж двума застаўшыміся бацькоўскую ўласнасць падзялілі так, што малодшы Уладзіслаў, жанаты з Кацярынай са Шчытоў атрымаў Цырклішкі, а старэйшы Багдан, жанаты з Соф’яй Хамінскай, забраў Лучай.
У другі шлюбе з графіняй Ідаліяй Гюнтэр дзяцей не меў.
Літаратура
Катэгорыя:Род Мастоўскіх Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай