Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у в. Палянчык Лескага павета Падкарпацкага ваяводства.
Гісторыя
Будынак касцёла гэта былая грэка-каталіцкая царква пабудованая ў XVIII стагоддзі з дрэва, якую ў 1909 годзе замяніў мураваны храм і дадаткова пашыраны ў 2007 годзе.
Пасля аперацыі «Вісла» у 1947 годзе, мясцовая парафія перастала існавайць і царква была закінута.
У 1948 годзе Пшамыскі ардынарый біскуп Францішак Барда па просьбе мясцовых каталікоў заснаваў у Паляньчыку рымска-каталіцкую парафію, а яе першым парафіяльным святаром прызначыў ксяндза Францішака Стопу (Franciszek Stopa). Паколькі прыдворная капліца аказалася занадта маленькай для мясцовых вернікаў, біскуп са згоды дзяржаўных уладаў, дазволіў пераняць закінутую грэка-каталіцкую царкву і прыстасаваць яе да патрэбаў каталіцкай канфесіі. З гэтага часу царква стала функцыянаваць, як рымска-каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Польшчы.
У 1949 годзе дзякуючы намаганням першага пробашча мясцовай парафіі ў касцёл з царквы ў навакольнай вёсцы Лапенка пераехала цудадзейная ікона Маці Божай з Дзіцяткам, званая Маці Божая Лапенская. Ікона датуецца першай паловай XVII стагоддзя. Ейны аўтар невядомы. Апрача іконы з Лапенкі былі прывезеныя таксама іншыя элементы гістарычнага ўбранства царквы (распяцце з XVIII стагоддзя).
Побач з санктуарыем знаходзіцца званіца 1863 года, якая мае характэрны кшталт аркады, а таксама былыя прыцаркоўныя могілкі, з якіх па сённяшні дзень захаваліся толькі два надмагіллі. Вакол царквы ў 1970-х гадах быў пабудаваны Крыжовы шлях. Адсюль можна спусціцца да цудадзейнай крыніцы.
Спасылкі Санктуарый Маці Божай Прыгожай Любові ў Паляньчыку (ФОТА)
Катэгорыя:Палянчык Катэгорыя:Касцёлы Падкарпацкага ваяводства Катэгорыя:Касцёлы Пшамыскай архідыяцэзіі