Італьянскі экспедыцыйны корпус, афіцыйна Корпус добраахвотніцкіх войск () — італьянскія экспедыцыйныя сілы, накіраваныя ўрадам Беніта Мусаліні ў Іспанію для падтрымкі генерала Франсіска Франка і іспанскіх нацыяналістаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Гісторыя Першыя часці італьянскага экспедыцыйнага корпуса былі адпраўлены ў Іспанію 23 снежня 1936 года. Усяго за перыяд са снежня 1936 па красавік 1939 года ў Іспанію накіравана 78 500 чалавек, з якіх 3 819 было забіта і каля 12 000 паранена. Было пастаўлена 3 400 кулямётаў, 1 400 мінамётаў, 1 800 гармат, 6 800 машын, 160 танкаў і 760 самалётаў. Агульны кошт ваеннай дапамогі Іспаніі склаў ад 6 да 8,5 мільёна лір, што аслабіла італьянскую эканоміку (ад 14 да 20% гадавога бюджэту) напярэдні Другой сусветнай вайныWalker, 2003, с. 17..

Камандзіры і асноўныя аперацыі Генерал Марыа Раата (1936—1937) Малагская аперацыя — перамога нацыяналістаў Гвадалахарская аперацыя — перамога рэспубліканцаў Генерал Эторэ Бастыка (1937) Бітва пры Сантандэры — перамога нацыяналістаў Генерал Марыа Берці (1937—1938) Арагонская аперацыя — перамога нацыяналістаў Генерал Гастонэ Гамбара (1938—1939) Каталонская аперацыя — перамога нацыяналістаў

Склад Па савецкіх даных, на пачатак сакавіка 1937 года італьянскі экспедыцыйны корпус уключаўСамойлов, 1940, с. 21.: Упраўленне корпуса (са штабам і службамі). Чатыры дывізіі: дывізія «Літорыа» 1-я валанцёрская дывізія «Божая воля» 2-я валанцёрская дывізія «Чорнае полымя» 3-я валанцёрская дывізія «Чорныя пёры». Дзве змешаныя італа-іспанскія брыгады (з якіх кожная фактычна была роўнай дывізіі). Корпусная артылерыйская група ў складзе васьмі артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох зенітных батарэй. Групы спецыяльных войскаў у складзе аднаго танкавага батальёна, чатырох асобных танкавых рот, роты бронемашын, мотакулемётнай роты і двух агнямётна-хімічных рот. Аўтатранспартная манеўраная група (каля 1300 аўтамашын), прызначаная для аператыўных і тактычных перакідак пяхоты і для абслугоўвання корпуснага тылу. Інжынерныя войскі (сапёрная рота, радыёрота, радыёатрад, пеленгатарны атрад). Авіяцыя (больш за 100—120 адзінак). Сем запасных пяхотных батальёнаў.

Узнагароджаныя Узнагарода Імя Пасада Званне дата ўзнагароджання Зноскі Гаэтана Амароза () камандзір 1-га мінамётнага батальёна дывізіі «Літорыа» маёр 1939 У Другой сусветнай камандаваў 12-м палком берсальераў Рэнца Бертоні () камандзір 1-й танкавай роты L3/35 танкавай і бронеаўтамабільнай групы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 31 сакавіка 1938. Ліна Дзамбрыні () 9-ы батальён камандзір групы танкістаў () 1939, пасмяротна Загінуў 3 студзеня 1939. Рэната Занарда () камандзір агнямётнай танкеткі L3/33 капрал 1938 Сальваторэ Марыконі () камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 8 красавіка 1938. Вальтэр Пазела () камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 26 снежня 1938. Паола Паладыні () камандзір танкавага ўзвода 1-га танкавага батальёна капітан 1938, пасмяротна Загінуў 12 красавіка 1938. Эдаарда Пецалі () камандзір танкавага ўзвода 4-га танкавага палка малодшы лейтэнант 1937, пасмяротна Загінуў 11 сакавіка 1937. Арэстэ Фартуна () камандзір танкеткі CV 3/33 «Ансальда» капітан 1937 Луіджы Фучыя () Камандзір танкеткі L3/35 3-га танкавага ўзвода штурмавой танкавай групы «Firenze» малодшы лейтэнант 1937, пасмяротна Загінуў 11 сакавіка 1937.

Гл. таксама Легіянерская авіяцыя Італьянскія войскі ў СССР (1941—1943)

Літаратура В. Л. Гончаров (авт.-сост.). Гражданская война в Испании. Центральный фронт и Брунетская операция. — М.: Вече, 2010. — С. 135—176. — 416 с. — ISBN 978-5-9533-5200-0. Самойлов П. И. Гвадалахара (Разгром итальянского экспедиционного корпуса). — М.: Воениздат, 1940. de Mesa, José Luis, El regreso de las legiones: (la ayuda militar italiana a la España nacional, 1936—1939), García Hispán, Granada:España, 1994 ISBN 84-87690-33-5 Leon Wyszczelski «Madryt 1936—1937» Historical Battles published by Ministry of National Defence, Warsaw 1988. Walker, Ian W. Iron Hulls, Iron Hearts : Mussolini's elite armoured divisions in North Africa (англ.). — Marlborough: Crowood, 2003. — ISBN 1-86126-646-4. Вячеслав Шпаковский. Они сражались за Пиренеями // Техника и вооружение, № 3. — 1998. Вячеслав Шпаковский. Они сражались за Пиренеями (продолжение) // Техника и вооружение, № 4. — 1998.

Спасылкі

«La Cucaracha»: Civil War in Spain 1936—1939 Official website.

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Італіі Катэгорыя:Замежная ваенная інтэрвенцыя ў Іспаніі