Ануфрый Фадзеевіч Багдановіч ( — пасля 6 верасня 1849) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Багдановічаў герба «Багорыя». Сын Тадэвуша, старосты самніцкага і лоўчага менскага, і Людвігі з Вышынскіх. Нарадзіўся года, ахрышчаны ў Ільскім касцёле.

У 1814—1817 гг. вілейскі павятовы харунжы, у 1820—1823 гадах вілейскі павятовы маршалак.

Спадчыннік маёнтка Мануілы Вілейскага павета ў 1834 годзе.

Сям’я 2 кастрычніка 1823 года ў Мінскім кафедральным касцёле пабраўся шлюбам з Ружай з Гечэвічаў (каля 1804 — пасля 06.09.1849), дачкой мінскага губернатара Вікенція Гечэвіча.

Ануфрый