Уілем Джэймс (Уільям) Дэфо (; ) — амерыканскі акцёр. Чатырохразовы намінант на прэмію «Оскар» (1987, 2001, 2018, 2019), «Залаты глобус» (2001, 2018, 2019) і прэмію Брытанскай кінаакадэміі (2018).

Творчасць

Атрымаў сусветнае прызнанне дзякуючы ролі сяржанта арміі ЗША Гордана Элаяса ў фільме «Узвод» (1986), а таксама дзякуючы сваім галоўным і другарадным ролям у такіх карцінах, як «Місісіпі ў агні» (1988), «Апошняя спакуса Хрыста» (1988), «Англійскі пацыент» (1996), «Святыя з Бундока» (1999), «Цень вампіра» (2000), «Не злоўлены — не злодзей» (2006), «Гатэль „Гранд Будапешт“» (2014) і ролі Нормана Озбарна / Зялёнага гобліна ў трылогіі пра Чалавека-павука. Акцёр здымаецца як у высокабюджэтных блокбастарах, так і ў артхаўсных праектах.

Фільмаграфія 1996 — «Англійскі пацыент» 2002 — «Чалавек-павук» 2004 — «Чалавек-павук 2» 2007 — «Чалавек-павук 3: Вораг у адлюстраванні» 2009 — «Антыхрыст» — Ён 2009 — «Неверагодны містар Фокс» (агучка) 2013 — «Чалавек-усмешка» (кароткаметражны) 2014 — «Гатэль „Гранд Будапешт“» 2017 — «Забойства ва Усходнім экспрэсе» 2019 — «Маяк» 2021 — «Чалавек-павук: Няма шляху дадому» 2023 — «Астэроід-Сіці» 2023 — «Бедныя-няшчасныя» 2024 — «Бітлджус Бітлджус»

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя