Ганс Малер (каля 1490, Ульм — каля 1530, Швац) — нямецкі жывапісец, аўтар партрэтаў і алтарных абразоў. Пра яго станаўленне няма звестак; упершыню згадваецца як кіраўнік майстэрні ў Швацы. З 1517 года стварыў шэраг партрэтаў (у тым ліку партрэт Ганны Венгерскай, 1520, Музей Саламона Гугенгайма, Нью-Ёрк), самы прыкметны з іх — Партрэт Вольфганга Ронера, 1529, Старая пінакатэка, Мюнхен). У стылі Малера спалучаліся рысы готыкі і маньерызму.

Катэгорыя:Мастакі Германіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Германіі Катэгорыя:Памерлі ў зямлі Ціроль