Міхаіл Яфімавіч Кобрынскі (нар. , г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (2001), прафесар (2002).
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1973; спецыяльнасць «Гісторыя», 1983).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1999, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра педагогікі, прафесар, у 1999—2012 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: маральна-духоўнае выхаванне; алімпійская адукацыя; кіраванне фізічнай культурай і спортам.
Узнагароды Ордэн СССР «Знак Пашаны» (1986), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Спасылкі Кобринский Михаил Ефимович
Катэгорыя:Рэктары БДУФК