Аліхан Асханавіч Смаілаў (; нар. , Алматы, Казахская ССР) — казахстанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Рэспублікі Казахстан з 11 студзеня 2022 года.
Біяграфія Паходзіць з роду канглы.
У 1994 годзе скончыў Казахскі дзяржаўны нацыянальны ўніверсітэт імя аль-Фарабі па спецыяльнасці «прыкладная матэматыка», а ў 1996 годзе — Казахстанскі інстытут менеджменту, эканомікі і прагназавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан, атрымаўшы ступень магістра дзяржаўнага кіравання.
5 студзеня 2022 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Казахстана.
11 студзеня 2022 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан назначаны на пасаду прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан.
Катэгорыя:Палітыкі Казахстана