Матэйс Марыс (; , — , ) — нідэрландскі мастак, літограф і графік.
Жыццё і творчасць Матэйс Марыс быў сярэднім з трох братоў-мастакоў — Якаба, Матэйса і Вілема Марысаў. Продкі Марысаў былі выхадцамі з Чэхіі, якія перасяліліся ў Нідэрланды ў пачатку XIX стагоддзя. У 1851 годзе Матэйс вучыўся маляваць у мастака І. К. Элінка Стэрка, пры дапамозе якога атрымлівае стыпендыю для вучобы ў гаагскай Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1852—1855). З 1854 года вучыўся ў Луі Меера. У 1855—1858 гадах ён, разам са старэйшым братам Якабам, вучыцца ў антверпенскай Акадэміі мастацтваў у Нікеза дэ Кейзера.
У 1859 годзе Матэйс і Якаб атрымліваюць ад прынцэсы Марыяны Аранскай-Насау заказ на серыю партрэтаў, што дазволіла ім адкрыць уласную мастацкую майстэрню ў Гаазе, а таксама маляваць у маёнтку Остэрбек, нідэрландскай мастацкай калоніі, падобнай да французскага Барбізона. Першапачаткова Матэйс, як і Якаб, малюе ў стылі старых галандскіх майстроў XVII стагоддзя. Прыблізна ў 1870 годзе ён знаёміцца з творчасцю мастакоў заснаванай Ёзефам Ізраэлсам Гаагскай школы, блізкай па духу мастакам-барбізонцам. Матэйс паступова адыходзіць ад рэалістычнага жывапісу, збліжаецца з імпрэсіяністамі, у яго пазнейшых працах адчуваецца таксама відавочны ўплыў мастакоў-прэрафаэлітаў і сімвалізму.
Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Нідэрландаў Катэгорыя:Графікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя