Мікалай Лявонцьевіч Бенуа́ (,  — , ) — рускі архітэктар, акадэмік і прафесар архітэктуры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, галоўны архітэктар Пецяргофа (з 1850), які паходзіў з . Правадзейны стацкі саветнік.

Біяграфія У 1836 годзе скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, выкладаў у ёй (з 1857 года — прафесар).

Дабудоўваў буйныя ансамблі, у т.л. Пецяргоф (1848—1859), па-майстэрску імітаваў розныя гсітарычныя стылі — неаготыку (будынак пошты, 1850), неабарока (фрэйлінскія дамы, 1847—1852, усе ў Пецяргофе), рэтраспектыўна-рускі (цэрквы ў с. , 1858, Высокае, 1868, каля Пецяргофа), раманскі ( ў Пецярбургу, 1857), тактоўна ўпісваў свае збудаванні ў архітэктурныя ансамблі ці паркавыя комплексы («Швейцарскі домік» у Кускове, 1870, Масква). Пабудаваў шэраг чыгуначных вакзалаў з выкарыстаннем новых металічных канструкцый.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Хельсінкі Катэгорыя:Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Пенсіянеры Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі