Джуста дэ Менабуоі (; каля 1320—1391) — італьянскі мастак эпохі ранняга рэнесансу; вядомы таксама пад мянушкай Джуста з Падуі (). Яго творчы стыль склаўся пад уплывам работ Джота і яго паслядоўнікаў, у прыватнасці, Маза дзі Банка.

Найбольш вядомымі працамі Джуста дэ Менабуоі з’яўляюцца:

«Страшны Суд» (фрэска) у царкве Вібальдонскага абацтва () каля Мілана (каля 1350) Роспіс капэлы Св. Аўгусціна ў царкве Эрэмітані (; Падуя, каля 1370). Роспіс Базілікі Святога Антонія (Падуя, каля 1375). Буйнамаштабны фрэскавы ансамбль баптыстэрыя, размешчанага побач з саборам Падуі (каля 1376).

Катэгорыя:Мастакі Італіі XIV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі готыкі