Дзяніс Прохараў, пазыўны Кіт (нар. 1995, Беларусь) — украінскі ваеннаслужачы, беларускі добраахвотнік, камандзір палка Каліноўскага (да 2024).

Біяграфія У канцы 2014 года у 18 гадоў з’ехаў з Беларусі ва Украіну, у 2015 годзе далучыўся да палка «Азоў». Быў інструктарам па фізічнай падрыхтоўцы, пазней прайшоў курс павышэння кваліфікацыі і стаў інструктарам па тактычнай падрыхтоўцы. У 2015 годзе Прохараў ваяваў пад Мар’інкай Данецкай вобласці ў складзе тактычнай групы «Беларусь».

У ліпені 2019 года Прохараў атрымаў украінскае грамадзянства.

З пачаткам расійскага ўварвання ў 2022 годзе Прохараў далучыўся да абароны Кіева, удзельнічаў у баі за Бучу 3 сакавіка 2022 года, атрымаў аскепкавае раненне.

У красавіку 2024 г. Прохараў перадаў сваі абавязкі камандзіра палка Паўлу Шурмею.

У 2026 годзе яго завочна прыгаварылі да 25 гадоў турмы і буйнога штрафу.

Узнагароды медаль Ордэна Пагоні (2024).

Крыніцы

Катэгорыя:Полк Каліноўскага