Стало́выя горы — ізаляваныя ўзвышшы са стромкімі схіламі і плоскімі вяршынямі. Таксама ізаляваныя адзіночныя падняцці — астраўныя горы.

Звычайна сталовыя горы складзена з устойлівых да разбурэння горных парод (вапнякі, трапы, пясчанікі), якія залягаюць гарызантальна або амаль гарызантальна. У тропіках бываюць пакрытыя латэрытнай скарынкай. Утвараюцца сталовыя горы ў выніку эразійнага расчлянення або дыферэнцыраваннага перамяшчэння па разломах блокаў высокапрыўзнятых пластавых раўнін (сталовых краін).

Формы ландшафту, падобныя сталовым гарам, выяўленыя на Марсе, Іо і Эрысе.

Літаратура

Спасылкі

Столовые горы: природные чудеса света // Очевидное невероятное. Всё интересное, необычное и невероятное

Катэгорыя:Горы Катэгорыя:Планетная геалогія