XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі — адна з інтэрнацыянальных брыгад часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Набрана галоўным чынам з ліку італьянскіх добраахвотнікаў.

Гісторыя Сфарміравана 7 лістапада 1936 года ў Альбасетэ на базе Гарыбальдзійскай брыгады. У розны перыяд падраздзяленне дзейнічала ў складзе 14-й, 11-й, 35-й і 45-й дывізій Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі. Брыгада змагалася ў баях за Мадрыд і на Карунскай дарозе, удзельнічала ў Гвадалахарскай, Гвадарамскай і Брунецкай аперацыях.

Склад У склад брыгады ўваходзілі Гарыбальдзійскі батальён, Батальён імя Андрэ Марці, Дамброўскі батальён, Батальён імя Эрнста Тэльмана, Батальён Фігліа, Мадрыдскі батальён і Батальён ПрыетаHugh Thomas, The Spanish Civil War, Appendix III EPR Order of Battle Website Associació Catalana Website . У падраздзяленні, акрамя італьянцаў, служылі албанцы, французы, бельгійцы, немцы, аўстрыйцы, палякі, іспанцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

Камандзіры Матэ Залка † (1 лістапада 1936 — 19 сакавіка 1937) Рандольфа Пачардзі (19 сакавіка — 29 ліпеня 1937) Карла Пенчыенаці (29 ліпеня — 31 жніўня 1937) Агасціна Казацін (1 верасня — 19 кастрычніка 1937) Франсуа Бернар (20 кастрычніка — 19 лістапада 1937) Артура Заноні (19 лістапада 1937 — 31 сакавіка 1938) Элой Пардынас Керо † (31 сакавіка — 2 красавіка 1938) Алесандра Вая (2 красавіка — 15 жніўня 1938) Луіс Рывас Амаці (15 жніўня 1938 — люты 1939) Гл. таксама Італьянскі экспедыцыйны корпус Італія ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі

Літаратура Beevor, Antony (2005). La Guerra Civil Española. Barcelona: Crítica. ISBN 978-84-843-2981-7. Engel, Carlos (1999). «Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República». Madrid, Almena. 84-922644-7-0. Salas Larrazábal, Ramón (2001). Historia del Ejército Popular de la República. La Esfera de los Libros S.L. ISBN 84-9734-465-0. Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. London. 2001. ISBN 978-0-14-101161-5. Катэгорыя:Брыгады Катэгорыя:Інтэрнацыянальныя брыгады