Юзаф Цеханавецкі (1741 або 1748 — паміж 1801 і 1804) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат.
Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Фелікса Нікадзіма Цеханавецкага.
Генерал-ад’ютант ВКЛ у 1770 годзе, сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Санкт-Пецярбургу да 1773 года. У маёнтку Бачэйкава пабудаваў каля 1769 года палац і школу для сялянскіх дзяцей.
Сям’я
У шлюбе з Ганнай з Храпавіцкіх, дачкой Яўстаха Юзафа Храпавіцкага і Тэрэзы са Шчытоў-Неміровічаў. Дзеці: Станіслаў (каля 1790—1848), у шлюбе з Вікторыяй са Здзяхоўскіх. Юзаф.
Літаратура
Юзаф Катэгорыя:Генерал-ад’ютанты Катэгорыя:Дыпламаты Рэчы Паспалітай