Княства Прусія, Княская Прусія, герцагства Прусія (, ; ; ) — нямецкае герцагства, створанае ў 1525 годзе замест Нямецкага (Тэўтонскага) ордэна. Мела асноўныя прыбыткі з сельскай гаспадаркі і транзітнага гандлю з ВКЛ ў Еўропу па Немане і Прэголі. Была цэнтрам пратэстанцкай адукацыі ў рэгіёне (дзякуючы Альбрэхціне), мела вялікую літоўскую этнічную кампаненту і сталам цэнтрам літоўскамоўнага друку, пачатага Марцінасам Мажвідасам.
Апошні, 37-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Брандэнбургскі (1490—1568), які заступіў на гэтую пасаду ў 1511 годзе, вырашыў пад уплывам ідэй Рэфармацыі Марціна Лютэра стаць свецкім кіраўніком і ператварыў Тэўтонскі Ордэн ў 1525 годзе ў герцагства Прусія. Альбрэхт падпісаў 8 красавіка 1525 года ў Кракаве мірны дагавор з Польскім каралеўствам і 10 красавіка 1525 года прынёс васальную прысягу каралю Польшчы як герцаг Прусіі (1525—1568). Пасля гэтага ён выехаў у прускай сталіцу Кёнігсберг і там 6 ліпеня 1525 года адным з першых нямецкіх князёў абвясціў сябе прыхільнікам Рэфармацыі Лютэра. Герцагства Прусія стала афіцыйна лютэранскім па веравызнанні.
У герцагстве Прусія ўсталявалася дынастыя Гогенцолернаў, да якой належаў Альбрэхт I. Яго пераемнік Альбрэхт II Фрыдрых (1568—1618) пакутаваў прыдуркаватасцю і таму Стэфан Баторы ў 1577, за выкуп і падтрымку знешняй палітыкі, прызначыў спачатку апекуна з Ансбахскай галіны роду Гагенцолернаў. У дапамогу рэгенту ў Кёнегсбергу стварылі рэгенцкую раду Княства. Жыгімонт Ваза з 1603 года дазволіў апеку курфюрстам Брандэнбурга. Пасля смерці Альбрэхта II Фрыдрыха ў 1618 годзе курфюрсты Брандэнбурга, якія таксама належалі да дынастыі Гогенцолернаў і іх спадчыннікі, атрымалі ў спадчыну тытул прускіх герцагаў, аднак Прусія па-ранейшаму лічылася васалам Рэчы Паспалітай. Толькі ў 1657 годзе, скарыстаўшыся цяжкім становішчам Польшчы ў войнах са Швецыяй, Расіяй і украінскімі казакамі, Брандэнбург дамогся падпісання Веляўска-Быдгашчскага трактату з Польшчай, па якім герцагства Прусія ўзамен за выхад з вайны, станавілася незалежным і афіцыйна прызнавалася далучэнне яе да Брандэнбурга.
Генеральным намеснікам Княства Прусіі ў 1657—1669 быў Багуслаў Радзівіл.
Ян III Сабескі пасля падпісання трактату ў Яварове (1675) планаваў вярнуць Прусію Рэчы Паспалітай ў саюзе са Швецыяй і Францыя .
У 1701 годзе з абвяшчэннем Каралеўства Прусія адбылося канчатковае аб’яднанне Прусіі і Брандэнбурга.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прусія Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Былыя краіны