Савецкі Саюз, у тым ліку Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, у перыяд вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг. аказваў падтрымку рэспубліканцам, якія ваявалі супраць генерала Франсіска Франка і яго прыхільнікаў. Пераважная большасць этнічных беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі прынялі ўдзел у канфлікце на баку Рэспублікі. Многія былі ў складзе групы савецкіх ваенных спецыялістаў. Жыхары заходніх рэгіёнаў краіны, што з’яўляліся тады часткай Польшчы, змагаліся ў шэрагах інтэрбрыгады Дамброўскага.
За заслугі ва ўзброеным канфлікце пяць выхадцаў з Беларусі былі ўдастоены звання Героя Савецкага СаюзаСоветские военные советники и специалисты в Испании (1936—1939 гг.) / интернет-сайт региональной общественной организации «Лига Военных Дипломатов»Интернациональная военная помощь Испании (1936—1939) // «Память Земли Орловской», з якіх 4 — этнічныя беларусы (Ф. К. Каўроў, П. Е. Купрыянаў, Г. М. Склязнёў, С. І. Грыцавец), 1 — этнічны паляк (М. А. Сяліцкі)Гл. Спіс Герояў Савецкага Саюза (Беларусь).
Асвятленне пытання Галоўнай працай на тэму ролі краіны (як савецкай, так і польскай частак) і яе ўраджэнцаў у іспанскім канфлікце з’яўляецца манаграфія 2009 года «Беларусь і вайна ў Іспаніі (1936—1939)» за аўтарствам старэйшага навуковага супрацоўніка аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Ірыны Варанковай. Гісторык Аляксей Кудрыцкі адзначыў, што нягледзячы на ўсю падрабязнасць публікацыі ў пытанні ўдзелу супляменнікаў як савецкіх ваенспецоў і валанцёраў інтэрбрыгад, былі і недахопы. Многія выхадцы з Беларусі апынуліся не ўлічаны, паколькі Варанкова абапіралася толькі на айчынныя архівы і матэрыялы, не выкарыстоўваючы замежныяКудрицкий А. С. Образ белоруса, добровольца интербригад Республиканской армии Испании / А. С. Кудрицкий // Роль личности в истории государства и права Беларуси: сборник тезисов докладов по материалам Республиканской научно-теоретической конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 3-4 ноября 2016 года / [под ред. И. В. Вишневской, И. П. Манкевич]; УО «Белорусский государственный экономический университет». — Минск: БГУ, 2016. — С. 137—138..
Сам Кудрыцкі займаўся даследаваннем удзелу беларусаў у складзе інтэрбрыгад. Гэтая тэма мімаходзь згадвалася ў публікацыях дацэнта Сяргея Шабельцава аб аргенцінскіх беларусахШабельцев, С. В. Белорусские реэмигранты: аргентинское прошлое как фактор самоидентификации и инаковости в СССР / С. В. Шабельцев // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: навук. зб. Вып. 5 / Рэдкал. У. Н. Сідарцоў (адк. рэд.), С. М. Ходзін (нам.адк. рэд.) [і інш.] — Мн: БГУ, 2009. — C. 111—120. і іншых аўтараў. У сваю чаргу тэму танкістаў з Беларускай ССР закранаў Юрый Глушакоў. У іншых крыніцах інфармацыя пра беларусаў у канфлікце сустракалася эпізадычна. Пераважна гэта былі зборнікі, артыкулы і дакументы, выдадзеныя ў савецкі час.
Па большай частцы для сучаснай Беларусі вайна ў Іспаніі, нягледзячы на ўдзел у ёй яе ўраджэнцаў, з’яўляецца слаба вядомым канфліктам.
Салідарнасць і дапамога У пачатку жніўня 1936 года Савецкі Саюз далучыўся да кампаніі салідарнасці з іспанскімі рэспубліканцамі. На той момант мерапрыемствы ў падтрымку антыфранкістаў праведзены ў Бельгіі, Францыі, Італіі і Швейцарыі.
3 жніўня, на наступны дзень пасля першых прарэспубліканскіх мітынгаў у Ленінградзе і Маскве на тэрыторыі РСФСР, прайшлі свае выступы і ў сталіцы Савецкай Беларусі горадзе Мінску. У акцыю былі ўцягнуты фабрыкі «Камунарка» і «Кастрычнік», заводы імя Кірава і Мяснікова, электрастанцыя нумар 1, трамвайны парк, друкарня газеты «Звязда», 2-я савецкая бальніца, наркаматы асветы і фінансаў БССР, Цэнтральны савет прафсаюзаў і іншыя арганізацыі і ўстановы. 4-га на плошчы Свабоды з удзелам шэрагу вядомых беларускіх дзеячаў прайшоў гарадскі мітынг салідарнасці пад лозунгам «Акажам матэрыяльную дапамогу гераічным змагарам іспанскага народа». Неўзабаве падобныя мерапрыемствы ахапілі ўсю краінуВоронкова, книга, стр. 40—41.
Актыўную дзейнасць вяла Міжнародная арганізацыя дапамогі змагарам рэвалюцыі (МАДР), якая займалася зборам сродкаў для рэспубліканцаўВоронкова, книга, стр. 41. На 27 кастрычніка ў фондзе дапамогі Іспаніі ад СССР мелася сума ў памеры 47,5 млн рублёў, з якіх 538 тысяч ад БССРВоронкова, книга, стр 47. Збор сродкаў праводзіўся ў тым ліку за кошт дабрачынных мерапрыемстваў (спектакляў, канцэртаў і іншага)Воронкова, книга, стр. 48—49.
КП(б)Б эксплуатавала іспанскія падзеі ў агітацыйна-прапагандысцкай дзйннасці з мэтай «асуджэння фашызму і падпальшчыкаў вайны». Насельніцтва БССР было добра дасведчана аб ваенных дзеяннях у Іспаніі за кошт рэгулярных зводак. Так, напрыклад, газеты Савецкай Беларусі вялі рубрыку «На франтах у Іспаніі», дзе публікавалася актуальная інфармацыя аб канфлікце. Друкаваныя СМІ пісалі біяграфічныя нарысы вядомых дзеячаў Іспанскай РэспублікіВоронкова, книга, стр. 56Воронкова, статья, стр. 87.
Заходняя Беларусь, якая ўваходзіла ў склад Польшчы, таксама была ўцягнута ў рух салідарнасці з рэспубліканцамі. Аднак там існавалі свае асаблівасці. Польшча далучылася да пагаднення аб неўмяшанні ў канфліктВоронкова, книга, стр. 127, таму прарэспубліканскія мерапрыемствы не мелі падтрымкі на дзяржузроўні. Актывісты патрабавалі ад уладаў падтрымаць афіцыйны Мадрыд. Рэжым санацыі, прытрымліваючыся прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы Іспаніі, адказваў арыштамі ўдзельнікаў рухуБорьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР : Документы и материалы: в 2 т. — 2 т.: 1929—1939 гг. — Минск., 1972. — с. 421..
Палескі ваявода Вацлаў Костак-Бярнацкі адзначаўВоронкова, книга, стр. 128:
Польскія сілы бяспекі ў сваіх справаздачах згадвалі збор сродкаў камуністычнымі ячэйкамі для арміі Рэспублікі і іншай дапамогі. Часам падобныя мерапрыемствы праходзілі пад прыкрыццём вяселляў і вечарынак. Толькі ў маі—чэрвені 37-га ў Заходняй Беларусі сабралі больш за 1900 злотых. У жніўні таго ж года ЦК Кампартыі Польшчы ў лісце да Палітбюро ЦК ВКП(б) паказаў, што на тэрыторыі краіны ў зборы ахвяраванняў лідзіруюць горад Варшава і беларускае сялянстваВоронкова, книга, стр. 143.
Найбольш актыўныя кампаніі салідарнасці праводзіліся да жніўня 1938 года, калі была распушчана Камуністычная партыя Заходняй БеларусіВоронкова, книга, стр. 148.
Ваенныя спецыялісты
14 верасня 1936 года Разведупраўленне Наркамата абароны і Замежны аддзел Наркамата ўнутраных спраў прынялі план аперацыі «X», якая прадугледжвала аказанне ваеннай дапамогі Рэспубліканскай Іспаніі, уключаючы падтрымку ў ваенна-тэхнічнай сферы і паслугі ваенных саветнікаў, ваенспецаў, інструктараў (распрацоўка аперацый і падрыхтоўка кадраў)Воронкова, статья, стр. 83—84.
Значную вагу ў савецкім кантынгенце атрымала Беларуская ваенная акруга (БВА), якая лічылася адной з найбольш падрыхтаваных. У Іспаніі ад яе накіраваны байцы сямі авіяцыйных брыгад, такіх як 114-я штурмавая (Гомель), 142-я знішчальная (Бабруйск), 59-я хуткасных бамбардзіроўшчыкаў (Быхаў), 40-я лёгкабардзіровачная (Віцебск), 49-я хуткасных бамбардзіроўшчыкаў (Шаталава, Смаленская вобласць), 83-я знішчальная (Бранск), 116-я змяшаная (Смаленск), трох механізаваных, у тым ліку 4-я асобная (Бабруйск) і 3-я асобная (Старыя Дарогі), і 6-га механізаванага палка 6-й Кубанска-Церскай казачай Чырванасцяжнай дывізіі ім. С. М. Будзёнага (Гомель). Сярод гэтых і іншых злучэнняў у Іспаніі былі як этнічныя беларусы, так і ўраджэнцы Беларусі розных нацыянальнасцяў.
Танкісты
Першую групу савецкіх танкістаў вылучыла менавіта БВА: 50 чалавек ад 4-й і 30 ад 3-й мехбрыгады з 50-ю машынамі Т-26 для навучання іспанцаўВоронкова, статья, стр 85. Па плане, за месяц ваенспецам трэба было падрыхтаваць да 100 танкістаў. Заняткі пачаліся 17 кастрычніка, праз чатыры дні пасля прыбыцця інструктараў, аднак неўзабаве навучанне рэзка перапыніла камандаванне. Кіраўніцтву патрэбны былі тэрмінова любыя, нават дрэнна навучаныя сілы, паколькі франкісты ўжо набліжаліся да сталічнага Мадрыда. Так як іспанцы яшчэ не былі падрыхтаваны, то прыйшлося са спецыялістаў 4-й мехбрыгады сфармаваць 15 экіпажаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях. Узначаліў злучэнне Поль АрманЮрий Лобач. Ровно 80 лет назад бобруйские танкисты отправились в сражающуюся Испанию // Вечерний Бобруйск : газета. — 1 сентября 2016..
29 кастрычніка танкавае фарміраванне ажыццявіла атаку на пазіцыі прыхільнікаў Франка ў раёне населеных пунктаў Сесенья і Эсківіяс, у 30 км ад Мадрыда. Тут восем італьянскіх танкаў «Ансальда» выступілі супраць адзінаццаці савецкіх Т-26. Сярод ураджэнцаў Беларусі ў баі ўдзельнічалі камандзіры экіпажаў Мікалай Сяліцкі (Мінск, этнічны паляк; яго каманда знішчыла батарэю горных гармат і некалькі машын з боепрыпасамі), Іван Лобач (Полацк) і Павел Купрыянаў (Старынцы, Полацкі раён). Першыя двое загінулі, у той час як трэці выжыў. У наступныя два тыдні танк Купрыянава знішчыў 2 танкі, 8 гармат і некалькі варожых атрадаў пяхоты. Аднак ужо 9 лістапада гіне і ёнКоломиец М. Мощанский И. Танки испанской республики. Танкомастер 1998 № 2-3, страницы 3, 4, 11.
6 снежня ў краіну прыбыла другая група. Напярэдадні быў напісаны рапарт камандаванню з просьбай накіраваць добраахвотнікаў у Іспанію. Выдаваць інфармацыю аб паездцы было найстрога забаронена. Разам са сваімі падначаленымі на Пірэнейскі паўвостраў адправіўся камбрыг 4-й брыгады Дзмітрый Паўлаў. Тут ён дзейнічаў пад пазыўным «Пабла»Юрий Глушаков. И наши люди мужества полны… — IMHOclub : интерактивный портал. — 1 апреля 2017..
З групы сфарміравана 1-я бранятанкавая брыгада Рэспублікі. У лютым 1937-га яна прыняла ўдзел у бітве пры Хараме, дзе змагалася таксама польская інтэрбрыгада Дамброўскага, у складзе якога былі беларусы з заходніх рэгіёнаў краіны. На Хараме 12 лютага загінулі камандзір узвода Георгій Склязнёў (Новая Беліца, Гомель; раней у студзені вывеў з бою і выратаваў падпалены танк, а за дзесяць дзён да гібелі яго экіпаж на Хамары знішчыў падраздзяленне франкістаў), мехкіры Канстанцін Чарненка (?, Чэрыкаўскі раён; уваходзіў у экіпаж Склязнёва) і Пётр Корсунаў (?, Аршанскі раён)Воронкова, статья, стр 86.
У сакавіку прысутнасць байцоў «Пабла» будзе заўважана ў Гвадалахарскай аперацыі.
Улетку пад Мадрыдам загінуў камандзір экіпажа Фёдар Каўроў (Пасуддзева, Дубровенскі раён).
Ад беларусаў 4-й мехбрыгады таксама вызначыліся камандзір экіпажа Васіль Скідан (Новая Ёлча/Старая Ёлча (?), Брагінскі раён; 4 студзеня 1937 разам з 2-й інтэрбрыгадай адбіў атаку франкістаў пад Гвадалахарай) і танкіст Данііл Навіцкі (?)Воронкова, книга, стр. 103—104.
У верасні—кастрычніку 4-я бабруйская брыгада была вернута ў БССР, але некаторыя яе байцы засталіся і ўліліся ў атрад Кандрацьева, які прыбыў у жніўні з Маскоўскай ваеннай акругі. Першапачаткова ён змагаўся ў фарміраванні «Пабла», але потым яго падраздзяленне далучылася да 1-га асобнага інтэрнацыянальнага танкавага палка. У злучэнні змагаліся Вадзім Сапроненка (?, Гарадоцкі раён; удзельнічаў у 43 танкавых нападах і знішчыў 2 танкі), Юстын Дзяшчэня (Калюга, Глускі раён; памёр ад ран у роднай вёсцы па вяртанні на радзіму), Сямён Ціханчук (Крыўча, Брагінскі раён/Алексееўка, Гомельскі раён (?)) і Адам Татур (Лапухі (зараз Дунаева), Капыльскі раён)Воронкова, книга, стр. 103—106
Лётчыкі У верасні 1936-га ў Іспанію прыбыла першая група авіятараў з 30 лётчыкаў. У яе складзе быў ураджэнец Прапойска (зараз Слаўгарад) Васіль Бібікаў. Ён уліўся ў шэрагі 1-й інтэрнацыянальнай бамбардзіровачнай эскадрыллі. Таксама сярод першых ваенспецаў знаходзіўся авіяцыйны інжынер з в. Дашкаўка Магілёўскага раёна Зелік Іофэ (беларускі яўрэй)Воронкова, книга, стр. 72—88.