П’ер Мінья́р, таксама — Міньяр Рымскі (; , Труа, Шампань, Францыя — , ), — французскі жывапісец акадэмічнага кірунку часоў праўлення «караля-сонца» Людовіка XIV, малодшы брат Нікаля Міньяра. Меў мянушку Рымскі, каб адрознівацца ад брата.
Біяграфія З 1624 года П’ер вучыўся ў атэлье Жана Бушэ ў Буржы. Вярнуўшыся ў Труа, працаваў у скульптара Франсуа Жанці. Неўзабаве з’ехаў у Фантэнбло, дзе вывучаў творчасць Прыматыча, Роса і Мартэна Фрэмінэ, Шарля Лебрэна і пазнаёміўся з жывапісцам і тэарэтыкам мастацтва Дзюфрэснэ.
У 1635 годзе мастак адправіўся ў Рым, дзе зарабіў гучную вядомасць. Там ён пазнаёміўся з Пусэнам і Ганнай Авалара, якая праз шмат гадоў стане яго жонкай, і ад якой ён меў чатырох дзяцей. Выпрабаваў уплыў рымскай і балонскай школ жывапісу, такіх майстроў як Агасціна Карачы, Франчэска Альбані, Даменікіна, П’етра да Картоны, Андрэа Сакі, Джавані Сасаферата. Разам з іншымі мастакамі, па замове брата кардынала Рышэлье А. Л. дзю Плесі, здымаў копіі з фрэсак Агасціна і Анібале Карачы ў палацца Фарнезэ.
Стаўшы знакамітым у Італіі, Міньяр у 1657 годзе быў выкліканы да двара Людовіка XIV. Сапернічаючы з Лебрэнам, Міньяр становіцца кіраўніком Акадэміі Святога Лукі ў Парыжы, якая супрацьстаіць Каралеўскай Акадэміі. У 1690 годзе, пасля смерці Лебрэна, Міньяр стаў галоўным прыдворным мастаком, дырэктарам каралеўскіх мастацкіх музеяў і мануфактур, членам і прафесарам парыжскай Акадэміі жывапісу і скульптуры, а затым яе рэктарам і канцлерам. У гэты час, амаль у 80-гадовым узросце, ён стварае праекты роспісаў у Саборы Інвалідаў, якія да гэтага часу захоўваюцца ў Луўры, распісвае два плафоны ў малых апартаментах караля ў Версальскім палацы (фрагменты — у музеях у Грэноблі, Ліле, Тулузе, Дынане і ў замку Фантэнбло) і піша серыю тонкіх па каларыце рэлігійных карцін: «Хрыстос і самарыцянка», 1690, (Луўр); «Святая Цэцылія», 1691, (Луўр); «Вера» і «Надзея», 1692. П’ер Міньяр памёр 30 мая 1695 года, працуючы над сваім «Аўтапартрэтам у выглядзе Святога Лукі» (музей Труа), і пахаваны ў манастыры якабінцаў у Парыжы. На доме, дзе ён памёр, па адрасе вуліца Рышэлье, 23, знаходзіцца мемарыяльная дошка ў яго гонар.
Катэгорыя:Мастакі Францыі XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Францыі Катэгорыя:Мастакі гістарычнага жанру