Фрыдрых Вільгельм Ота Мадэрзон (; , , Вестфалія — , Ротэнбург) — нямецкі мастак-пейзажыст.
Біяграфія Мадэрзон пачаў вучобу ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў у 1884 годзе, у 1888 годзе перавёўся ў Акадэмію мастацтваў у Карлсруэ.
У ліпені 1889 года Ота Мадэрзон пазнаёміўся ў Ворпсведэ з Фрыцам Макензенам і Гансам ам Эндэ, стаўшы адным з заснавальнікаў Ворпсведскай калоніі мастакоў.
У 1897 годзе Мадэрзон ажаніўся з Хеленай Шродэр, а ў 1898 годзе ў іх нарадзілася дачка Эльсбет (1898—1984). У 1899 годзе Мадэрзон выйшаў з аб’яднання мастакоў. Яго жонка памерла ў 1900 годзе, і годам пазней ён ажаніўся ў другі раз — з мастачкай Паўлай Бекер.
Пасля часовага растання мужа і жонкі ў 1907 годзе яны разам вярнуліся ў Ворпсведэ, і ў гэты год у іх нарадзілася дачка Мацільда (Ціле). Паўла Мадэрзон-Бекер памерла неўзабаве пасля родаў ад эмбаліі.
У 1908 годзе Ота Мадэрзон пераехаў у суседні пасёлак Фішэрхудэ і ў 1909 годзе ажаніўся трэці раз з Луізай Брэлінг, якая нарадзіла яму дваіх сыноў: Ульрыха (1913—1943) і Хрысціяна (1916 г.н.).
Катэгорыя:Берлінскі сецэсіён Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Германіі Катэгорыя:Мастакі-экспрэсіяністы Германіі Катэгорыя:Мастакі Германіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ў Ніжняй Саксоніі