Катавіцкае ваяводства () — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1950—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Катавіцы.

З 1953 па 1956 гады называлася Сталінагрудскім ваяводствам (калі горад Катавіцы меў назву Сталінагруд — у гонар Іосіфа Сталіна).

Утворана ў выніку падзелу Сілезскага ваяводства (таксама вядомага як Сілезска-Дамброўскага ваяводства) на Катавіцкае ваяводства (да якога былі далучаны сам горад Катавіцы і Чэнстахоўскі павет) і Апольскае ваяводства.

У 1974 годзе насельніцтва ваяводства складала 3 910 327 асоб (больш за 78 % насельніцтва пражывала ў гарадах).

У выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1975 годзе яго тэрыторыя была значна скарочана, у паўночнай частцы ўтварылася Чэнстахоўскае ваяводства, а з паўднёвай — Бельскае ваяводства.

Гл. таксама Катавіцы Польская Народная Рэспубліка

Катэгорыя:Гісторыя Сілезскага ваяводства Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы (1944—1975)