Вольга Сільвестраўна Шыкунец (, в. Беражное, гміна Столін, Столінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка — , Столінскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Пасля вайны атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе і пачала працаваць ільнаводам у калгасе «Новае жыццё». За высокі ўраджай ільну была ўзнагароджана медалём Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі (УСГВ). Пасля замужжа пераехала ў вёску Лядзец Давыд-Гарадоцкага раёна. Там жа ў 1957 годзе пачала працаваць паляводам у мясцовым калгасе імя Леніна, а праз год перайшла даяркай на малочнатаварную ферму.
У 1963 годзе была пераведзена цялятніцай на ферму па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы. Да канца сёмай пяцігодкі (1959—1965) увайшла ў лік перадавых жывёлаводаў раёна і вобласці.
Некалькі разоў прымала ўдзел ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы, была ўзнагароджана медалямі і дыпломамі галоўнага выставачнага камітэта.
Працавала ў калгасе імя Леніна да выхаду на заслужаны адпачынак. Была дэпутатам Брэсцкага абласнога, Столінскага раённага і Лядзецкага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.
Узнагароды У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджана ордэнамі Леніна (1966), «Знак Пашаны» (1973), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987), медалямі.
Крыніцы
Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 677. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 692. Земные звезды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П. Сутько и др. — Минск, 1978. — С. 351—355. Памяць : Столінскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / укладальнік Ю. С. Юркевіч. — Мінск, 2003. — С. 466. Сцяганосцы новага, перадавога / склад. У. В. Мацвееў. — Мінск, [1967?]. — С. 286—294. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 241.
Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты XXV з’езда КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Столінскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі